27 лiстапада 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі палітолаг: Гэта дзіўны форум

26
Літоўскі палітолаг: Гэта дзіўны форум

Мясніковіча на IX літоўска-беларускі форум у Клайпедзе афіцыйна не запрашалі.

Ён прыехаў па запрашэнні бізнес-структур Літвы, сцвярджае ў інтэрв'ю charter97.org літоўскі палітолаг, выкладчык Інстытута міжнародных адносінаў і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта Віціс Юрконіс. На яго думку, форум з удзелам прэм'ераў абедзвюх краін у кантэксце агульнаеўрапейскай палітыкі выглядае, па меншай меры, дзіўна.

«Эканамічны форум з пункту гледжання набліжэння саміту «Усходняга партнёрства» выглядае не вельмі «смачна», - сцвярджае ён у каментары charter97.org. - У агульным кантэксце палітыкі ЕЗ, назавем гэта санкцыямі або абмежавальнымі мерамі, правядзенне форуму, па меншай меры, выглядае дзіўным.

Трэба разумець, што гэта штогадовае мерапрыемства і, магчыма, свядома быў абраны не які-небудзь верасень, а менавіта цяперашнія даты, каб сігналы не былі ўспрынятыя неадпаведным чынам, каб не было спекуляцый пра тое, што адбываецца нейкі пачатак дыялогу».

На яго думку, беларускі рэжым спрабуе выкарыстаць Літву і літоўскіх бізнесменаў для рэалізацыі сваёй палітыкі і прагматычных інтарэсаў, і, нягледзячы на гарачыя запэўніванні ў ходзе форуму з боку беларускага прэм'ера аб добрасуседстве, пытанне заключаецца зусім не ў вялікай любові Беларусі да Літвы.

«Трэба падкрэсліць, што большай часткай гэта з'яўляецца буйной цікавасцю беларускага рэжыму. Гэты эканамічны форум мае месца не з вялікай любові да Літвы ці з-за нейкага жадання супрацоўнічаць і паляпшаць адносіны паміж беларусамі і літоўцамі. Гэта прагматычныя інтарэсы Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэння ў пошуку альтэрнатывы ў Еўропе, - лічыць В. Юрконіс. - Само суседства - непазбежнае, паколькі мы - суседзі, але трэба разумець, што як гэтае суседства, так і гэты эканамічны форум большай часткай выкарыстоўваецца рэжымам. У прынцыпе, парадак дня дыктуюць патрэбы беларускага рэжыму, паколькі для іх гэта на самай справе важна».

Суразмоўца charter97.org падкрэслівае, што літоўскі бок выдатна разумее, з якім партнёрам ён мае справу. Але калі гэта форум эканамічны, то чаму ў ім прымаюць удзел прадстаўнікі ўлады?

«Важна падкрэсліць, што гэты дзелавы форум не павінен тлумачыцца як легітымізацыя беларускіх афіцыйных асоб і г.д. Гэта не так, бо, па маіх дадзеных, Міхаіл Мясніковіч і іншыя асобы афіцыйнага запрашэння з Літвы не атрымлівалі. Яны прыехалі ў Літву па запрашэнні бізнесу», - рэзюмаваў ён.

Нагадаем, што 18-19 красавіка ў Клайпедзе прайшоў IX Літоўска-беларускі эканамічны форум. У ім прынялі ўдзел каля 400 чалавек, 150 з якіх - з Беларусі. У ходзе форуму выступілі беларускі і літоўскі прэм'еры, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў абодвух краін.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках