26 лiстапада 2024, aўторак, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны «спіс Магніцкага»: Пакуль у ім 18 чалавек

15
Апублікаваны «спіс Магніцкага»: Пакуль у ім 18 чалавек

Дакумент быў апублікаваны на сайце Мінфіна ЗША.

У «спіс Магніцкага», акрамя расейцаў, патрапілі грамадзяне Украіны, Азербайджана, Узбекістана, Чачні. У ім 18 прозвішчаў. Імёнаў высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў сярод іх няма, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Спіс выглядае наступным чынам:

1) Леча Багатыроў, 14 сакавіка 1975

2) Аляксей Драганаў, 11 кастрычніка 1975, супрацоўнік Упраўлення па барацьбе з падатковымі злачынствамі (падначалены Арцёма Кузняцова)

3) Казбек Дукузаў, 1974

4) Павел Карпаў, 27 жніўня 1977, следчы Галоўнага следчага ўпраўлення

5) Алена Хіміна, 11 верасня 1953, начальнік Падатковай інспекцыі 25

6) Дзмітрый Камноў, 17 траўня 1977, Начальнік СІЗА «Матроская цішыня» (у адстаўцы)

7) Аляксей Крываручка, 26 жніўня 1977, суддзя Цвярскога раённага суда Масквы

8) Арцём Кузняцоў, 28 лютага 1975, супрацоўнік Упраўлення па барацьбе з падатковымі злачынствамі (намеснік начальніка 6 аддзела), цяпер ДЭБ МУС

9) Алег Лагуноў, 4 лютага 1962, начальнік прававога ўпраўлення Генеральнай пракуратуры, раней намеснік начальніка СК МУС

10) Андрэй Пячэгін, 24 верасня 1965, Генпракуратура, начальнік аддзела

11) Сяргей Падапрыгораў, 8 студзеня 1974, суддзя Цвярскога раённага суда Масквы

12) Іван Пракапенка, 28 верасня 1973, начальнік СІЗА

13) Алег Сільчанка, 25 чэрвеня 1977, кіраўнік следчай групы

14) Алена Сташына, 5 лістапада 1963, суддзя Цвярскога раённага суда Масквы

15) Вольга Сцяпанава, 29 ліпеня 1962, начальнік падатковай (інспекцыя 28)

16) Дзмітрый Талчынскі, 11 траўня 1982, супрацоўнік Упраўлення па барацьбе з падатковымі злачынствамі (супрацоўнік 6-га аддзела)

17) Святлана Ухналёва, 14 сакавіка 1973, суддзя Цвярскога раённага суда Масквы

18) Наталля Вінаградава, 19 чэрвеня 1973, намеснік начальніка аддзела СК МУС

«Закон Магніцкага» быў прыняты ў ЗША ў канцы 2012 года і выклікаў абурэнне ў расейскіх уладаў. У адказ Дзярждума прыняла так званы «антымагніцкі закон», у якім змяшчаецца забарона на ўсынаўленне расейскіх сірот амерыканскімі грамадзянамі.

Юрыст і аўдытар фонду Hermitage Capital Сяргей Магніцкі, які абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, памёр у маскоўскім следчым ізалятары 16 лістапада 2009 года. Прычынай яго смерці была названая вострая сардэчна-сасудзістая недастатковасць. 19 сакавіка СК РФ спыніў крымінальную справу па факце смерці Магніцкага за адсутнасцю падзеі злачынства.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках