27 лiстапада 2024, Серада, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: ПАРЕ не павінна забываць пра беларускіх палітвязняў

2
Марына Адамовіч: ПАРЕ не павінна забываць пра беларускіх палітвязняў

Вызваленне палітычных вязняў - не менш важнае патрабаванне, чым адмена смяротнага пакарання.

Пра гэта сайту charter97.org заявіла Марына Адамовіч, жонка былога кандыдата ў прэзідэнты палітвязня Мікалая Статкевіча.

«Беларусь павінна выканаць пэўныя ўмовы для таго, каб прымаць удзел у еўрапейскіх міжнародных арганізацыях. Мараторый на выкарыстанне смяротнага пакарання з'яўляецца адной з найважнейшых. Ва ўмовах адсутнасці вольнага і незаангажаванага суда наяўнасць у краіне смяротнага пакарання страшная. Таму я цалкам падзяляю гэтае патрабаванне.

Аднак мяне вельмі засмучае тое, што з поля зроку ПАРЕ выпалі іншыя, не менш важныя праблемы, якія патрабуюць неадкладнага рэагавання, звязаныя з парушэннем правоў чалавека. Гэта, у першую чаргу, тычыцца палітычна матываваных пераследаў. Праблема палітвязняў сёння з'яўляецца вельмі актуальнай, і ПАРЕ, таксама, як і любая іншая арганізацыя, для якой важныя пытанні, звязаныя з парушэннем правоў чалавека, павінна гаварыць пра іх. У кантэксце сігналаў, якія ў апошні час зыходзяць з розных бакоў мне, на жаль, здаецца досыць сімвалічным тое, што гэтае патрабаванне не было агучана. Я спадзяюся, што гэта было выпадковасцю, і ПАРЕ не будзе забываць пра праблему беларускіх палітвязняў», - заявіла Марына Адамовіч.

Нагадаем, сёння старшыня ПАРЕ Жан-Клод Міньён заявіў, што Рада Еўропы гатовая працягнуць дыялог з Беларуссю з нагоды ўключэння нашай краіны ў свой склад пасля ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне.

«У Радзе Еўропы ёсць каштоўнасці, ад якіх мы не можам адмовіцца. Вельмі важна, каб Беларусь імі кіравалася і іх падзяляла. Мінімум, які мы патрабуем, - гэта ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне », - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках