27 лiстапада 2024, Серада, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Спачатку палітвязні і сумленныя выбары, потым - дыялог

6
Павел Севярынец: Спачатку палітвязні і сумленныя выбары, потым - дыялог

Вызваленне палітвязняў павінна заставацца першай умовай нармалізацыі адносін паміж Менскам і Брусэлем.

Так сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» палітвязень Павел Севярынец пракаментаваў сайту charter97.org заклік Аляксандра Мілінкевіча да Еўрапейскага Звяза адмовіцца ад санкцый супраць Лукашэнкі.

«Беларусам неабходна падымаць пытанне пра палітвязняў. Іх вызваленне павінна быць першай умовай. «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго», - гэта залог салідарнасці, без якой не будзе ніякай перамогі. Гэта выдатна разумеюць тыя палітыкі, якія прайшлі праз турмы, напрыклад, Андрэй Саннікаў.

Рэжым гуляе на супярэчнасцях паміж еўрапейцамі і робіць толькі тое, што яму выгадна. Не мае сэнсу разлічваць на тое, што ён пойдзе на дыялог. Гэта будзе спроба падману. Спачатку павінна адбыцца вызваленне палітвязняў, потым будзе неабходнае аказанне ціску на рэжым для таго, каб дамагчыся сумленных выбараў.

Разам з тым, я лічу, што беларускае пытанне вырашаецца не ў Брусэлі, а ў самой Беларусі. Гэта самае галоўнае. У першую чаргу тым, хто робіць гэтыя заявы, варта больш працаваць у самой краіне», - заявіў Павел Севярынец.

Нагадаем, учора ў Брусэлі адбылася канферэнцыя пад назвай «Дыялог аб мадэрнізацыі з беларускім грамадствам». Старшыня руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выказаўся на ёй у падтрымку дыялогу Еўразвяза з рэжымам, бо гэта, па яго словах, «адцягне Беларусь ад Расеі». Палітык заявіў, што лібералізацыя ў 2009-2010 гадах дала вынік, а правакацыя на плошчы 19 снежня 2010 года адбылася «не без удзелу расейскіх спецслужбаў». Таксама Мілінкевіч заклікаў Еўразвяз адмовіцца ад санкцый.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках