Дачакаўся
36- 7.03.2013, 11:37
Лукашэнка ляціць на сустрэчу з Пуціным у Санкт-Пецярбург.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 15 сакавіка прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) «саюзнай дзяржавы», паведамляе прэс-служба Крамля.
Для ўдзелу ў пасяджэнні Расею з працоўным візітам наведае Аляксандр Лукашэнка.
Падчас мерапрыемства, якое пройдзе ў Санкт-Пецярбургу, плануецца «абмеркаваць шырокае кола пытанняў інтэграцыйнага супрацоўніцтва».
Непасрэдна перад пачаткам пасяджэння пройдзе сустрэча расейскага і беларускага кіраўнікоў.