27 лiстапада 2024, Серада, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску прэзентавалі кнігу Бяляцкага

У Бабруйску прэзентавалі кнігу Бяляцкага

Прэзентацыя кніг «Справа Бяляцкага» і «Асвечаныя беларушчынай» прайшла недалёка ад калоніі, дзе знаходзіцца праваабаронца.

Першую кнігу прэзентаваў яе аўтар, журналіст «Радыё Свабода» Валер Каліноўскі. Ён распавёў бабруйчанам, як ствараў кнігу, прадэманстраваў на вялікім экране фатаграфіі, якія змешчаныя ў ёй, піша ПЦ «Вясна».

«Спадзяюся, Алесь Бяляцкі адчуе, што тут, побач з турмой, у якой ён знаходзіцца, сёння гавораць пра ягоную кнігу, - адзначыў Валер Каліноўскі.

Таксама ён прапанаваў бабруйчанам напісаць калектыўнае віншаванне Бяляцкаму з Вялікаднем. Гэта вялікі ліст з цёплымі словамі адправілі ў бабруйскую калонію ў той жа дзень.

Кнігу «Асвечаныя беларушчынай», напісаную Алесем Бяляцкім, прадстаўляў сябр палітвязня, паэт і бард Эдуард Акулін. Ён распавёў, як пазнаёміўся з ім, і праспяваў песню, прысвечаную палітвязню.

Зміцер Салаўёў адказаў на пытанні, звязаныя з дзейнасцю Праваабарончага цэнтра «Вясна», і запрасіў на адкрыццё новага офіса 1 красавіка.

На сустрэчы кожны ахвотны змог атрымаць абедзве кнігі ў падарунак.Нагадаем, у лістападзе 2011 году Алесь Бяляцкі быў прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі нібыта за ўтойванне прыбыткаў з-за мяжы. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, на судзе ён казаў, што гэтыя грошы перадаваў на падтрымку пацярпелым ад рэжыму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках