27 лiстапада 2024, Серада, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Дзядку ў турме не перадаюць лекі

8
Палітвязню Дзядку ў турме не перадаюць лекі

Адміністрацыя турмы адмовілася прымаць медыцынскую бандэроль для Мікалая Дзядка.

Днямі палітвязень выйшаў з карцэру, дзе адбыў 6 дзён. Пра гэта даведаўся адвакат пасля наведвання Мікалая Дзядка ў магілёўскай турме, паведамляе «Радыё Свабода».

Бацька палітвязня мяркуе невыпадковым, што адразу некалькі зняволеных - актывістаў анархісцкага руху - у апошні месяц прайшлі праз карцэр або штрафныя ізалятары. Аляксандр Дзядок не выключае мэтанакіраванага ціску на палітвязняў, які робіцца для таго, каб дамагчыся ад іх напісання прашэнняў аб памілаванні. Што да Мікалая Дзядка адміністрацыя турмы прыдумала яшчэ адное абмежаванне.

«Цяпер высветлілася, што наступную медыцынскую бандэроль мы зможам паслаць Мікалаю толькі праз 3 месяцы. Забаранілі часцей пасылаць. Мы збіраліся адправіць вітаміны, розныя медыцынскія сродкі, бо яму неабходныя пэўныя абмежаванні ў харчаванні. Але гэта забаранілі. Адвакат паведаміў такую інфармацыю», - распавёў бацька палітвязня.

Нагадаем, Мікалай Дзядок, а таксама Ігар Аліневіч і Аляксандр Францкевіч, якія праходзілі з ім у адной справе, былі асуджаныя судом Заводскага раёна Менску 27 траўня 2011 года. Ім інкрымінавалі шэраг нападаў на будынкі і падпалы, у прыватнасці правядзенне несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынку Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закід бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску і будынка турмы на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе. Мікалая Дзядка прысудзілі да 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. У снежні 2012 года ён быў пераведзены ў турму № 4 Магілёва.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках