26 лiстапада 2024, aўторак, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Палецкіс удзельнічае ў бруднай гульні

48
Андрэй Саннікаў: Палецкіс удзельнічае ў бруднай гульні

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» асудзіў заявы еўрадэпутата пра тое, што Менск нібыта гатовы вызваліць палітвязняў.

Дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі з 18 па 21 сакавіка знаходзіцца ў Менску, дзе збірае матэрыялы для свайго дакладу на пленарным пасяджэнні дэпутатаў ЕП. Пасля сустрэч з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў Юстас Палецкіс заявіў, што рэжым Лукашэнкі нібыта гатовы вызваліць палітычных вязняў.

«Гэта спроба супакоіць грамадскую думку, перш за ўсё, у Еўропе. Незразумела, чаму Палецкіс удзельнічае ў гэтай бруднай гульні. Нам вядома, наколькі ўзмацніўся ціск на ўсіх палітвязняў сёння. Я магу з упэўненасцю сказаць: тое, што з імі адбываецца, можна назваць катаваннямі. І бесхрыбетная палітыка такіх палітыкаў, як Палецкіс, толькі ўзмацняе гэтыя катаванні», - заявіў charter97.org каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, які сам прабыў у турме 1,5 года пасля арышту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года.

Па словах Саннікава, ён сустракаўся з еўрапейскімі палітыкамі, у тым ліку і з тымі, хто пабываў у Менску, і можа сказаць, што ім вядомыя рэальныя ўмовы ўтрымання палітвязняў і абыходжання з імі.

«Я з вялікім здзіўленнем і агідай даведаўся, што ўлады дзесьці нават бравіруюць тым, што яны здзекуюцца з палітвязняў і з задавальненнем інфармуюць пра гэта сваіх партнёраў за мяжой. Нядаўнія спробы еўрапейскіх палітыкаў зноў уступіць у гандаль людзьмі з дыктатурай знаходзяцца за гранню маралі. Гаворка ідзе пра жыццё людзей. Без прынцыповай пазіцыі іх жыцці знаходзяцца пад пастаяннай пагрозай», - заявіў палітык.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках