27 лiстапада 2024, Серада, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежных журналістаў не пускаюць на будоўлю АЭС

32
Незалежных журналістаў не пускаюць на будоўлю АЭС

Журналіст не змог трапіць на будаўнічую пляцоўку Астравецкай АЭС, нягледзячы на наяўнасць усіх неабходных дакументаў.

Каб зрабіць рэпартаж аб будаўніцтве станцыі, карэспандэнт «Радыё Свабода» Міхаіл Карневіч атрымаў афіцыйны дазвол. Але калі ён прыехаў у Астравец, то даведаўся што будаўнічую пляцоўку наведаць не зможа.

«Я звярнуўся ў прэс-службу Міністэрства энергетыкі Беларусі і даведаўся, якія дакументы трэба падаць для таго, каб атрымаць дазвол. Прэс-сакратар накіравала мяне ў Дырэкцыю будаўніцтва АЭС. Там мне прапанавалі запоўніць тыпавую анкету з маімі дадзенымі для начальніка аддзела спецыяльнай бяспекі В.Латыпава, а таксама падаць прашэнне на фірменным бланку ад рэдакцыі на імя дырэктара будаўніцтва станцыі М.Філімонава», - распавядае ён.

Журналісту адказалі толькі праз два тыдні. Яму паведамілі, што 19 сакавіка ён можа наведаць будаўнічую пляцоўку Астравецкай АЭС, удакладніўшы з кім менавіта ён хоча пагаварыць.

Калі журналіст прыехаў у Астравец, ён даведаўся, што патрапіць на будаўнічую пляцоўку не зможа. Супрацоўнік інфармацыйнага цэнтра АЭС раптам сказаў, што не хапае папер з Міністэрства энергетыкі і забараніў яму праход на будоўлю.

Нагадаем, спецыялісты ў галіне атамнай энергетыкі неаднаразова заклікалі ўлады адмовіцца ад будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках