Лукашэнка ляціць у Інданэзію і Сінгапур
111- 17.03.2013, 11:44
17-22 сакавіка беларускі правадыр зробіць дзяржаўныя візіты ў Інданэзію і Сінгапур.
З 17 да 20 сакавіка Лукашэнка будзе знаходзіцца ў Інданезіі. Праграмай візіту прадугледжваюцца ягоныя перамовы з прэзідэнтам гэтай краіны Сусіла Бамбанга Юдайана ў вузкім і расшыраным складах.
Чальцы афіцыйнай беларускай дэлегацыі правядуць двухстароннія сустрэчы і перамовы са сваімі інданэзійскімі калегамі для развязання актуальных задач ды актывізацыі двухстаронняга супрацоўніцтва. У гэтыя ж дні ў Джакарце пройдзе беларуска-інданэзійскі эканамічны форум.
Паводле выніках візіту чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.
20-22 сакавіка Лукашэнка наведае Сінгапур, дзе плануюцца ягоныя сустрэчы з прэзідэнтам Тоні Тан Кэнг Ямам і прэм'ер-міністрам Лі Сянь Лунам.