Макей паляцеў на сустрэчу з Лаўровым
15- 6.02.2013, 11:14
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 5-6 лютага знаходзіцца ў Маскве з рабочым візітам.
Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, у рамках гэтага візіту адбудзецца рабочая сустрэча Макея з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым.
У ходзе сустрэчы міністры плануюць абмеркаваць «актуальныя пытанні беларуска-расейскага супрацоўніцтва, у тым ліку ролю знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін у развіцці інтэграцыйных працэсаў, практычнае ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне, рэалізацыю Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дамовы аб стварэнні «саюзнай дзяржавы» на 2012-2013 гады».
З удзелам Макея ў амбасадзе Беларусі ў Расеі будуць абмеркаваныя «пытанні павышэння эфектыўнасці ўдзелу ў інтэграцыйных працэсах з улікам старшынства Беларусі ў СНД, новага этапу развіцця АЭП, актывізацыі ўзаемадзеяння па рэалізацыі праграм і праектаў у рамках «саюзнай дзяржавы».