27 лiстапада 2024, Серада, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы: Даклад Макея не мае нічога агульнага з абаронай правоў чалавека

10
МЗС Літвы: Даклад Макея не мае нічога агульнага з абаронай правоў чалавека

Апублікаваная Белaруссю ў панядзелак справаздача не мае нічога агульнага з аналізам або ацэнкай сітуацыі з правамі чалавека ў свеце.

Пра гэта заявіў у панядзелак МЗС Літвы, піша ru.DELFI.lt.

У каментары, дасланым навінаваму агенцтву BNS, МЗС падкрэслівае, што «дакумент, прызначаны для ацэнкі сітуацыі з правамі чалавека ў краінах Еўразвяза (ЕЗ) і НАТА, падрыхтаваны краінай, якая сама адмаўляецца супрацоўнічаць са спецыяльным дакладчыкам ААН па пытаннях правоў чалавека».

«Такія «адзнакі» і спробы Беларусі прадставіць недакладныя інтэрпрэтацыі гістарычных і іншых абставінаў пад прыкрыццём тэмы правоў чалавека непрымальныя і не маюць нічога агульнага з аналізам або ацэнкай сітуацыі з правамі чалавека ў свеце», - паказвае Дэпартамент інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю МЗС.

Нагадаем, беларускі рэжым, які з-за рэпрэсій супраць апазіцыі і актывістаў грамадзянскай супольнасці наклікаў санкцыі Захаду, у панядзелак апублікаваў «справаздачу» аб парушэннях правоў чалавека ў ЗША і некалькіх дзесятках краін Еўропы, уключаючы Літву.

Дакумент, апублікаваны на сайце МЗС Беларусі, змяшчае агляд парушэнняў правоў чалавека ў 21 краіне ЕЗ, ЗША, Канадзе, Нарвегіі і Швейцарыі. Расея і іншыя постсавецкія краіны ў справаздачы не згадваюцца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках