26 лiстапада 2024, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - у дзесятцы краін з самай моцнай цэнзурай

6
Беларусь - у дзесятцы краін з самай моцнай цэнзурай

Такую выснову зрабіў міжнародны Камітэт у абарону журналістаў (CPJ).

Камітэт у абарону журналістаў у сваёй штогадовай справаздачы адзначыў як агульныя тэндэнцыі ў розных рэгіёнах свету, так і сітуацыю ў асобных краінах.

Асабліва Камітэт у абарону журналістаў звяртае ўвагу на згортванне свабоды Інтэрнэту ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, расследаванне знікненняў 35 журналістаў у свеце. Адзначаецца, што рост мабільных інтэрнэт-тэхналогій і пашырэнне сацыяльных сетак спарадзілі новыя небяспекі для журналістаў. Упершыню CPJ апублікаваў спіс найбольш рызыкоўных краін (у ім - Іран, Пакістан, Расея), дзе свабода прэсы больш за ўсё пацярпела, перадае «Радыё Свабода».

Беларусь увайшла ў лік дзесяці найбольш цэнзураваных краін свету. У гэтым дачыненні, CPJ адзначае, што Аляксандр Лукашэнка кіруе найбольш «цэнзураванай» краінай свету, працягвае палітыку падаўлення крытычнай журналістыкі і падаўлення свабоды меркаванняў. Чатыры чалавекі былі арыштаваныя за выказванне сваіх меркаванняў. Жорсткая рэакцыя на «плюшавых медзведзянятаў» адлюстроўвае рэпрэсіўную палітыку ўладаў, - адзначаецца ў справаздачы CPJ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках