27 лiстапада 2024, Серада, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд «страціў» наглядную скаргу Кавалёва

23
Вярхоўны суд «страціў» наглядную скаргу Кавалёва

Адвакат Станіслаў Абразей, які абараняў расстралянага Уладзіслава Кавалёва, звярнуўся да старшыні ВС з патрабаваннем неадкладна разгледзець наглядную скаргу.

Скарга была накіраваная ў Вярхоўны суд яшчэ 27 верасня і адказ на яе адвакат павінен быў атрымаць на працягу месяца, але яго няма да гэтага часу.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавяла маці Уладзіслава Кавалёва.

Любоў Кавалёва лічыць ігнараванне скаргі чарговым грубым парушэннем заканадаўства службовымі асобамі:

«Наглядную скаргу накіроўваў адвакат Станіслаў Абразей, было гэта 27 верасня 2012 года. Яму, павінны былі даслаць адказ не пазней, чым праз месяц, так як матэрыялы судовай справы для дадатковага вывучэння запатрабаваныя не былі. Адказу няма да гэтага часу. Я не веру ў вінаватасць сына, лічу судовае рашэнне неправамерным, а смяротнае пакаранне - беспадстаўным, але са свайго боку не магу нічым дапамагчы ў гэтай справе: у СІЗА КДБ тройчы знікалі даверанасці, якія павінна было падпісаць кіраўніцтва гэтай установы, каб я таксама магла прадстаўляць інтарэсы Улада. Я мяркую , што даверанасці знікалі не выпадкова, а каб абмежаваць мае намаганні ў барацьбе за жыццё сына, а потым - за яго сумленнае імя. Дарэчы, і даверанасці - не адзінае, што дзіўным чынам знікла ў СІЗА КДБ. Зніклі і запісы Уладзіслава, якія ён вёў падчас судовага працэсу. Мне так і не ўдалося высветліць, дзе цяпер тыя паперы, хто іх знішчыў або прысвоіў з невядомымі мэтамі», - кажа Любоў Кавалёва.

Нагадаем, 30 лістапада 2011 года Вярхоўны Суд Беларусі вынес смяротны прысуд па справе Змітра Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх прызналі вінаватымі ў выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая», які здарыўся 11 красавіка 2011 года.

Канавалава і Кавалёва расстралялі ў сакавіку 2012 года.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках