26 лiстапада 2024, aўторак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Магніцкага: еўрапейскія краіны перад выбарам

Справа Магніцкага: еўрапейскія краіны перад выбарам

Еўрапейскія краіны вырашаюць, прымаць ці не санкцыі супраць замешаных у справе карумпаваных чыноўнікаў.

Пасля ЗША, чарга за Еўразвязам, - піша французская газета Le Monde (пераклад - RFI). 14 снежня прэзідэнт Барак Абама падпісаў закон, які карае дзесяткі расейскіх функцыянераў, якія ўваходзяць у так званы «спіс Магніцкага». Ім забаронены ўезд у ЗША, а таксама мець рахункі ў амерыканскіх банках.

З тых часоў кіраўнік Hermitage Capital Біл Браўдэр калясіць па еўрапейскіх сталіцах, сустракаючыся з парламентарыямі. Яго мэта - увесці падобны спіс у краінах Шэнгена. Так як, па словах Браўдэра, тры краіны, дзе гэтыя чыноўнікі любяць бавіць час і купляць нерухомасць - гэта Францыя, Велікабрытанія і Італія.

11 лютага Біл Браўдэр быў у Парыжы. Пытанне аб прыняцці «спісу Магніцкага» не з'яўляецца палітычным, - патлумачыў ён журналістам, - гаворка не пра тое, каб мяняць адносіны з Расеяй, а каб пакараць вінаватых у смерці юрыста. «Пытанне, якое я задаю французскім парламентарыям простае: вы хочаце, каб злачынцы і каты свабодна перамяшчаліся па Францыі?» - кажа кіраўнік Hermitage.

Аднак у Францыі гэтую справу разумеюць па-свойму. Пытанне адносінаў з Расеяй паўстае асабліва востра напярэдадні візіту Франсуа Аланда ў Маскву, 28 лютага. Будаўніцтва культурнага цэнтра з праваслаўным саборам ў Парыжы, а таксама спрэчкі з продажам «Містраляў», не кажучы пра гісторыю з Жэрарам Дэпардзье ў апошні час ладна ўскладнілі адносіны паміж дзвюма краінамі.

Здаецца, «спіс Магніцкага» не вельмі турбуе французскі МЗС, - піша «Монд». Там кажуць, што гэтае пытанне ніколі яшчэ не абмяркоўвалася на еўрапейскім узроўні. Праўда, 23 кастрычніка мінулага года Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, якая ўхваляла ўвядзенне санкцый супраць вінаватых у смерці Сяргея Магніцкага. Але да Бруселя справа не дайшла.

Адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам пасля прыняцця «закона Магніцкага» ў Парыжы каментуюць наступным чынам: «Гэта толькі адна з нязгод паміж дзвюма краінамі, але ЗША і Расея прывыклі працаваць разам па канкрэтных пытаннях, абыходзячы перашкоды».

З Еўропай справа можа ісці па-іншаму. Справа ў тым, што «антымагніцкія» меры, прынятыя Расеяй у адказ ЗША, устрывожылі само расейскае грамадства. Зараз жа ў Расеі чакаецца пасмяротны суд над самім Магніцкім. Гэтае судзілішча можа, як піша газета, выклікаць «эфект даміно» ў еўрапейскіх краінах, якія лепей прыслухаюцца да Біла Браўдэра.

І нельга забываць пра тое, што пытанне, узнятае са смерцю Магніцкага, звязанае не толькі з санкцыямі. Некаторыя краіны Еўропы адкрылі расследаванне па факце адмывання грошай, расчыненае Сяргеем Магніцкім. Гэта Швейцарыя, Латвія, Літва, Кіпр, а зараз і Малдова. У Швейцарыі былі нават замарожаныя некаторыя рахункі ў банку Crédit Suisse. Лондан расследуе загадкавую смерць Перапялічнага, які праходзіў па справе сведкам. А малдаўскі прэм'ер-міністр Уладзімір Філат паабяцаў, што будзе сачыць за ходам расследавання асабіста.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках