28 лiстапада 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕАБР: Беларусь не выканала ўмовы па 4-му траншу крэдыту

9
ЕАБР: Беларусь не выканала ўмовы па 4-му траншу крэдыту

Беларусь выканала толькі 6 з 10 умоў па прадастаўленні крэдыту.

Чацвёрты транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС у суме 440 млн. паступіў у Беларусь 31 студзеня 2013 года. Рашэнне аб выдзяленні траншу было прынята 7 снежня 2012 года, піша АФН.

Разам з тым, як вынікае з апублікаванай ацэнкі выканання ўзятых беларускімі ўладамі на сябе абавязацельстваў па стабкрэдыце, Беларусь выканала толькі 6 з 10 умоў (уключаючы кантрольныя паказчыкі).

Так, не быў выкананы абмежавальны паказчык па аб'ёме рэзервовых грошай на ўзроўні 23 трлн. бел.рублёў.

«Рэзервовыя грошы на 1 кастрычніка 2012 года склалі 26,5 трлн. бел.рублёў. Перавышэнне кантрольнага паказчыка было абумоўлена высокімі аб'ёмамі закупак валюты НБ РБ на рынку з лютага па ліпень 2012 года з мэтай назапашвання замежных актываў», - гаворыцца ў дакуменце ЕАБР.

Таксама беларускія ўлады не змаглі стрымаць рост крэдытаў эканоміцы, які на 1 кастрычніка 2012 года не павінен быў перавысіць 12%, на 1 студзеня 2013 год - 15%.

«Па стане на 1 кастрычніка 2012 года рост крэдытаў дасягнуў 21%, перавысіўшы, такім чынам, парогавыя значэнні не толькі 4-га, але і 5-га транша... Перавышэнне парогавага значэння па росце крэдытаў эканоміцы павышае інфляцыйны ціск і пагаршае знешнія балансы», - гаворыцца ў ацэнцы ЕАБР.

Варта адзначыць, што па дадзеных Нацбанка РБ рост крэдытаў эканоміцы па выніках 2012 года склаў 37%.

Як высвятляецца, беларускія ўлады паспяшаліся са зніжэннем стаўкі рэфінансавання, якую сталі зніжаць хуткімі тэмпамі дзеля накачкі крэдытамі прадпрыемстваў у мэтах павелічэння зарплаты напярэдадні «парламенцкіх выбараў» і беспярэчнага забеспячэння росту ВУП на 5,5%.

«З другой паловы 2012 года стаўка рэфінансавання знаходзіцца ў адмоўнай зоне, з улікам прагназуемага экспертамі АКФ ЕўрАзЭС росту коштаў па базавым сцэнары і перавышэння з сакавіка 2012 г. фактычных тэмпаў крэдытавання эканомікі над тэмпамі, прадугледжанымі ў праграме», - падкрэсліваецца ў дакуменце.

Характэрна, што эксперты ЕАБР наогул не змаглі праверыць такі паказчык, як чыстае крэдытаванне дзяржпраграм за кошт бюджэту з-за істотных разыходжанняў ў дадзеных, якія прадстаўляюцца Мінфінам і Нацбанкам РБ. Згодна з абавязацельствамі РБ, чыстае крэдытаванне за 9 месяцаў 2012 года не павінна было перавысіць 6,8 трлн. рублёў.

«Па папярэдніх дадзеных, за гэты перыяд выканана 6,7 трлн. рублёў... Паводле ацэнак ЕАБР, за 9 месяцаў уласныя рэсурсы банкаў, выкарыстаныя на крэдытаванне дзяржаўных праграм, у рэальным выражэнні перавысілі адпаведныя аб'ёмы 2011 года больш чым у 3 разы (студзень-верасень 2011 года: 9,9 трлн. рублёў, з якіх 7, 2 трлн. рублёў былі прафінансаваныя з урадавых дэпазітаў, і 2,7 трлн. рублёў - з эмісійных крыніц НБ РБ)», - падкрэсліваецца ў дакуменце.

Застаецца адзначыць, што ЕАБР не забыўся згадаць той факт, што беларускі эканамічны «цуд» у 1-м паўгоддзі грунтаваўся выключна на растваральнікавым бізнэсе.

«Пашырэнне крэдытавання эканомікі адбываецца на фоне тэндэнцыі істотнага пагаршэння знешнегандлёвага балансу, якая ўзнікла з ліпеня 2012 года і звязаная са спыненнем рээкспарту прадуктаў перапрацоўкі нафты, што ўзмацняе пагрозу стабільнасці плацежнага балансу ў цэлым», - адзначаецца ў дакуменце.

Акрамя таго, ЕАБР не пасаромеўся нагадаць беларускім уладам аб абавязацельствах у прыватызацыйнай сферы.

«...прыток прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) за 9 месяцаў 2012 г. склаў толькі 1,2 млрд. даляраў ЗША (2,7% ВУП супраць 3% ВУП за адпаведны перыяд мінулага года), і на 70 адсоткаў быў забяспечаны рэінвеставаннем даходаў нерэзідэнтаў і крэдытамі, прадстаўленымі матчынымі кампаніямі. Нязначны прыток капіталу ў стварэнне новых прадпрыемстваў сведчыць аб захаванні нізкага ўзроўню даверу інвестараў да рэформаў, якія праводзцца. Значнага паступлення ПЗІ ад прыватызацыі не зафіксавана. Ва ўмовах маючых адбыцца выплат па дзяржаўнай знешнй пазыке гэта можа аказаць негатыўны ўплыў на захаванне ўзроўню золатавалютных рэзерваў», - адзначае ЕАБР.

Абмеркаванне магчымасці вылучэння/невылучэння Беларусі 5-га транша крэдыту АКФ ЕўрАзЭС павінна адбыцца да канца лютага бягучага года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках