Лукашэнка паляцеў катацца на лыжах у Сочы
163- 11.02.2013, 15:33
Дыктатар з'ехаў у Расею з «працоўным візітам».
У ходзе тэлефоннай размовы, якая адбылася напярэдадні, прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін запрасіў беларускага кіраўніка наведаць Сочы і азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў 2014 года.
Плануецца, што Лукашэнка агледзіць спартыўныя і іншыя аб'екты інфраструктуры, наведае міжнародныя спаборніцтвы, правядзе шэраг працоўных сустрэч, паведамляе яго прэс-служба.
Там жа дыктатар правядзе і кароткачасовы адпачынак.