27 лiстапада 2024, Серада, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Дзядок: Дзяленне палітвязняў - непрыгожа і брудна

7
Мікалай Дзядок: Дзяленне палітвязняў - непрыгожа і брудна

Падзелы палітвязняў на катэгорыі з боку выглядае як здрада.

Гэта непрыгожа, брудна і аддае крывадушнасцю, лічыць Мікалай Дзядок. Палітвязень піша пра гэта ў лісце, апублікаваным на сайце abc-belarus.org. Прыводзім яго тэкст цалкам:

- Прачытаў інтэрв'ю з праваабаронцам Алегам Гулаком з нагоды падзелу палітвязняў на дзве катэгорыі: «вязняў сумлення» і «парушальнікаў закона». Гулак ясна даў зразумець, як яны расставілі прыярытэты. У дачыненні да «патрэбных» палітвязняў будуць патрабаваць неадкладнага вызвалення, а ў дачыненні да іншых - перагляду справы. Улічваючы тое, што ў гісторыі апошніх 20 гадоў яшчэ не было выпадку, каб пад ціскам праваабаронцаў хтосьці пераглядаў справу палітвязня, лічы, у дачыненні да «другой катэгорыі» яны ўвогуле нічога не будуць патрабаваць.

Супярэчнасцяў і цынізму ў гэтым рашэнні столькі, што дзівішся, як яго маглі прыняць людзі, якія называюць сябе праваабаронцамі. Па-першае, згодна з нашым заканадаўствам, «парушылі закон» абсалютна ўсе палітычныя зняволеныя, бо «палітычных» артыкулаў у нас фармальна няма. А «выкарыстоўвалі гвалт» амаль усе палітычныя: хто на Плошчы шкло біў, хто міліцыю, а хтосьці да гэтага заклікаў, калі верыць прысуду. Куды яны аднясуць Статкевіча?

Як наогул праваабаронцы могуць абапірацца ў сваіх меркаваннях на прысуды суда, калі самі ж з раніцы да ночы крытыкуюць нашу судовую сістэму, называючы яе «залежнай, неаб'ектыўнай, палітычна ангажаванай» і да т.п.?

Перайшоўшы да канкрэтыкі: менавіта нас і бабруйчан Гулак называе «тымі, хто ўжыў гвалт», г.зн. верыць суду і следству, у якіх з доказаў нашай віны, лічы, толькі паказанні «сведак», да паўсмерці запалоханых, якія сталі «сведкамі» дзеля таго, каб самім не сесці. Ну, у выпадку з бабруйчанамі ёсць яшчэ і прызнанні, невядома як атрыманыя. У нас віну ніхто не прызнаваў. Вось і ўсё, што было ў суда на нас. І на падставе гэтага нас Гулак залічыў у «няправільныя» палітвязні, хаця, калі ішлі суды па Плошчы, іх спрэс прызнавалі «палітычна матываванымі». Дзіўная выбіральнасць: тут веру, тут не веру...

Асаблівую ўвагу ў мяне прыцягнула яго фраза пра «тэрарыстычныя метады», калі ён казаў пра нашы справы. Тэрміналогія відавочна ўзятая з рэпартажаў СБ і БТ, так што становіцца ясна, на чый млын льюць ваду яго выказванні. Не буду выносіць рэзкіх і катэгарычных меркаванняў, але любому здароваму чалавеку відавочна, каму такія рашэнні патрэбныя і выгадныя.

А наогул, з боку такія дзеянні выглядаюць як здрада. Спачатку прызналі, падтрымалі, а потым аднекуль прыйшло ўказанне і яны рэзка перадумалі: «Выграбайце, хлопцы, цяпер як-небудзь самі». Непрыгожа, брудна, аддае крывадушнасцю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках