26 лiстапада 2024, aўторак, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Консул Польшчы ў Гродна: Выдаваць больш віз перашкаджаюць беларускія ўлады

28
Консул Польшчы ў Гродна: Выдаваць больш віз перашкаджаюць беларускія ўлады

Польшча гатовая выдаваць беларусам больш шэнгенаў, але Менск забараняе павялічыць лік консульскіх работнікаў.

Пра гэта заявіў консул Польшчы ў Гродна Анджэй Хадкевіч на дыскусіі прадпрымальнікаў, дыпламатаў і прадстаўнікоў уладаў Беластока, прысвечанай паляпшэнню эканамічных адносінаў і павелічэнню тавараабароту з Беларуссю, піша Strefa Biznesu (пераклад - charter97.org).

Тон дыскусіі задаў Старшыня Падляшскага бізнес-клуба Лех Пілецкі, які падкрэсліў, што «скрыжаванне гэтых праклятых межаў - сапраўдная трагедыя». - Няхай жа нашы ўлады стануць на галаву, каб гэта выправіць, - дадаў ён.

Звяртаючыся да польскага консула, Лех Пілецкі адзначыў, што цяпер беларускія прадпрымальнікі хочуць атрымліваць візы праз літоўскую, чым польскую амбасаду, і калі б мяжа была адкрытая, то ў беластоцкія банкі трапляла б 5-8 мільёнаў даляраў штодня.

У сваю чаргу, Анджэй Хадкевіч парыраваў гэтыя прэтэнзіі словамі аб тым, што «нічога не зменіцца, пакуль у Беларусі не будзе большай колькасці польскіх консулаў». - Паўтараем гэта і мы, і амбасадар, але канчатковае рашэнне за беларускім бокам. Цяпер мы выдаем каля 800 бізнес-віз штодня і будзем павялічваць іх колькасць, але за кошт віз «на закупы». Максімум мы можам выдаць 110-120 тысяч віз штогод, але не больш, так як нам проста не хапае людзей. Іншыя краіны Шэнгенскай зоны ўжо пытаюцца, чаму Польшча выдае так шмат віз - сказаў консул.

Нагадаем, з прапановай аб узаемнай адмене віз ужо выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка, а таксама польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках