26 лiстапада 2024, aўторак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Лобава: Не веру, што Лукашэнка вызваліць палітзняволеных перад ЧС

18
Марына Лобава: Не веру, што Лукашэнка вызваліць палітзняволеных перад ЧС

Беларускі правадыр не амністуе палітвязняў, як Пуцін.

Пра гэта заявіла маці палітычнага вязня Эдуарда Лобава Марына Лобава, каментуючы сайту charter97.org вызваленне Міхаіла Хадаркоўскага.

«Я думаю, што наўрад ці Лукашэнка вызваліць частку або ўсіх палітвязняў. Проста Пуцін, напэўна, яшчэ імкнецца захаваць свой твар, але нашы ўлады не заклапочаныя гэтай праблемай», - мяркуе яна.

Маці палітвязня ўпэўненая, што беларускі дыктатар з задавальненнем пойдзе насустрач Захаду, атрымае ад яго крэдыты, нічога не даўшы ўзамен.

«Я не разлічваю на тое, што Лукашэнка для таго, каб атрымаць гэтыя дывідэнды, выпусціць палітвязняў перад Чэмпіянатам свету ў хакеі. Бо Макей ужо сказаў, што ў нас няма палітвязняў, але прынамсі, яны выйдуць на свабоду толькі праз паперу і асадку», - адзначыла Марына Лобава.

Нагадаем, 20 снежня Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб памілаванні Міхаіла Хадаркоўскага. Экс-кіраўнік ЮКАСа амаль адразу пасля паведамлення аб памілаванні пакінуў тэрыторыю калоніі №7 у карэльскім горадзе Сегежа. У пятніцу прыкладна а 12:20 паводле маскоўскага часу апальны бізнэсовец выехаў з калоніі. Пасля вызвалення ён вылецеў у Нямеччыну.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках