Еўрамайдан пабіў рэкорд Украіны ў масавым выкананні гімна (Відэа)
11- 22.12.2013, 16:04
- 17,531
Удзельнікі сталічнага Еўрамайдана трапілі ў Кнігу рэкордаў Украіны за найбольш масавае выкананне нацыянальнага гімна - 200 тыс чалавек.
Як паведамляюць Каментары, пра гэта было абвешчана ў рамках Народнага веча на Майдане Незалежнасці, піша glavnoe.ua.
«Усе вы - героі, і ўсталявалі тут шмат рэкордаў, якія нельга проста падлічыць. Але ёсць адзін рэкорд, які мы падлічылі - рэкорд выканання нацыянальнага гімна людзьмі, якіх сабралася больш за 200 тысяч», - сказаў эксперт Кнігі рэкордаў Украіны.
На яго думку, таксама ўкраінскі народ усталяваў яшчэ адзін значны рэкорд - фарміраванне грамадзянскай супольнасці ў найбольш кароткія тэрміны.
Сертыфікат, які пацвярджае пеўчы рэкорд Еўрамайдана, уручаны «жывому сімвалу» акцыі - Руслане.
Аднак сама спявачка прапанавала перадаць гэты сертыфікат студэнтам, якія стаялі на Майдане ўначы 30 лістапада. «Я, у першую чаргу, хачу аддаць гэты сертыфікат тым студэнтам, якія стаялі тут у тую ноч - 30 лістапада, і я хачу аддаць гэты сертыфікат ўсім тым хлопцам і дзяўчатам, якія, выконваючы гімн пад Стэлы, адстойвалі простую чалавечую годнасць», - сказала Руслана.