27 лiстапада 2024, Серада, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Раманава: Трэба выходзіць

6
Вольга Раманава: Трэба выходзіць

Лідары грамадскай думкі Расеі вітаюць магчымае вызваленне Міхаіла Хадаркоўскага.

Навіна аб магчымым хуткім памілаванні былога кіраўніка НК «ЮКОС» імгненна закасавала абмеркаванне прэс-канферэнцыі прэзідэнта Расеі. Свае ацэнкі далі шмат якія палітычныя і грамадскія дзеячы, піша РБК.

Маці зняволенага алігарха Марына Хадаркоўская ў эфіры тэлеканала Russia Today паведаміла, што для яе паведамленне аб памілаванні сына было «як гром сярод яснага неба». Пісаў ён прашэнне ці не, яна не ведае. Са слоў М.Хадаркоўскай, ёй дазваляюць тэлефанаваць сыну толькі ў суботу, так што раней яна ніякіх падрабязнасцяў не даведаецца.

Міхаіл Прохараў у сваім мікраблогу назваў паведамленне аб памілаванні Міхаіла Хадаркоўскага «галоўнай навіной дня». «Здарылася тое, што павінна было здарыцца яшчэ некалькі гадоў таму. Я рады за Міхаіла і ягоную сям'ю», - сказаў ён.

«Вітаю вызваленне Міхаіла Хадаркоўскага. Знакавая падзея», - адзначыў былы віцэ-прэм'ер Аляксей Кудрын.

«Усё роўна, як выходзіць. Трэба выходзіць», - заявіла грамадская дзеячка, былая тэлевядоўца Вольга Раманава.

«Абяцаю да канца года не крытыкаваць Пуціна», - паведаміў вядомы галерыст Марат Гельман.

«Я не ведаю з чым звязаная пастанова У.Пуціна памілаваць М.Хадаркоўскага. Магчыма з Алімпіядай, магчыма з прашэннем Міхаіла Барысавіча. Не важна. Важна, што гэта выдатная і абсалютна нечаканая навіна. Уяўляю, якая шчаслівыя Марына Піліпаўна і Барыс Майсеевіч... (бацькі)», - паведаміў Барыс Нямцоў.

«Проста ў канторы на карпаратыўным мерапрыемстве чалавек падымчаў да мяне і пачаў радасна крычаць: «Хадаркоўскага адпусцяць!» і ва ўсіх радасць», - распавяла ў сваім мікраблогу Ксенія Сабчак.

«Віншую МБХ, ягоных бацькоў, дзяцей і ўнукаў! Праўдзівы прыклад стойкасці і маральнага лідарства. Запрашаю прыехаць у Новасібірск на месца палону», - адзначыў дэпутат Дзярждумы Ілля Панамароў.

Усеагульны аптымізм злёгку азмрочыў Ілля Яшын. «У эйфарыю толькі ўпадаць не трэба. Няма сумневу: ужо хутка вызваленыя камеры зоймуць новыя палітвязні. Гэта спыніцца, калі Пуцін сыдзе», - паведаміў апазіцыянер.

У сваю чаргу намеснік сакратара генеральнай рады «Адзінай Расеі» Сяргей Жалязняк прашэнне М.Хадаркоўскага назваў «надзеяй на чалавечнасць, міласэрнасць і аўтарытэт Уладзіміра Пуціна». «Гэта пацвярджэнне таго, што Расея ўсё больш становіцца цывілізаванай, прававой і сацыяльнай дзяржавай», - адзначыў дэпутат Дзярждумы. Пры гэтым С.Жэлязняк заявіў, што прашэнне М.Хадаркоўскага аб памілаванні - «пацвярджэнне прызнання ім віны».

Туруе яму Уладзімір Жырыноўскі: «Хадаркоўскі захацеў выйсці як мага раней, падаў прашэнне аб памілаванні. Гэта напэўна навеяна амністыяй. Падаў прашэнне аб памілаванні - прызнаў сваю віну. Ну што ж, адседзеў 10 гадоў, мама ў яго хварэе. Прэзідэнт напэўна яго памілуе. Гэта гуманна».

Аднак, як пракаментаваў сітуацыю, якая склалася прадстаўнік прэзідэнта ў Канстытуцыйным судзе Міхаіл Баршчэўскі, прызнаваць сваю віну ў прашэнні аб памілаванні чалавек не павінен. «Прэзідэнт разглядае прашэнне аб памілаванні, і калі падпісвае яго, то ўсё - чалавек выходзіць на свабоду», - сказаў вядомы юрыст.

У сваю чаргу галоўная рэдактарка тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян паспрабавала зазірнуць далей: «Хадаркоў пойдзе на нейкія выбары. Адбярэ частку любові ў Навальнага. Іхныя кодлы пасварацца. Будуць не паспяваць ненавідзець Пуціна. Усім добра».

Уладзімір Пуцін заявіў, што Міхаіл Хадаркоўскі сапраўды падаў прашэнне аб памілаванні, і бліжэйшым часам ён падпіша адпаведны ўказ, патлумачыўшы гэта меркаваннямі гуманнасці. «У яго хворая маці», - сказаў прэзідэнт Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках