27 лiстапада 2024, Серада, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі адбыў палову тэрміну зняволення

7
Алесь Бяляцкі адбыў палову тэрміну зняволення

Палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі правёў за кратамі палову тэрміну зняволення.

Пра гэтую сумную дату ён згадаў у сваім апошнім лісце да жонкі Наталлі Пінчук.

- Узгадвае пэўныя перыяды свайго жыцця, пэўныя даты ў календары. Зразумела, што гэтыя даты не супадаюць з «чырвонымі» датамі ў звычайным календары. Гэтыя яго даты, даты нашай сям'і, на жаль, сумныя. Ён піша, што надыходзіць лістапад, самы цёмны, сумны месяц. Адзінае, што ў ім можна адзначыць 4 лістапада - гэта як раз палову тэрміну знаходжання за кратамі, - сказала Наталля Пінчук «Радыё Рацыя».

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жіўня 2011 года. Асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі па артыкуле крымінальнага кодэксу аб ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. Але, як лічаць праваабаронцы, яго віна не даказаная. За асабістыя даходы следства і абвінавачванне выдалі сродкі, якія прызначаліся на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій.

Фота: nn.by

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках