27 лiстапада 2024, Серада, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Статкевіча трымаюць у ізаляцыі

8
Мікалая Статкевіча трымаюць у ізаляцыі

Ад палітвязня не даходзяць лісты.

Былы палітвязень Зміцер Дашкевіч падаў заяву ў Дэпартамент выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласці з просьбай правесці праверку ў турме № 4 Магілёва і растлумачыць, чаму ад Мікалая Статкевіча не даходзяць лісты, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

«Жонка Мікалая Марына Адамовіч паведаміла мне, што атрымала ад мужа ліст 21 кастрычніка, дзе той перадае мне прывітанні і піша, што даслаў мне тры лісты за апошні час, - кажа сустаршыня МФ Зміцер Дашкевіч. - Я атрымаў ад яго толькі адну паштоўку і то два месяцы таму. На жаль, гэта не першы выпадак, калі адміністрацыя магілёўскай турмы блакуе пошту палітвязняў, як Мікалая Статкевіча, так і Яўгена Васьковіча - і тое, што яны дасылаюць, і тое, што пасылаецца ім. Таму я звярнуўся ў «Дэпартамент», каб была праведзеная праверка па гэтым факце».

Як адзначае Зміцер Дашкевіч, ён не мае ілюзій, што ДВП знойдзе «згубленыя» лісты Мікалая Статкевіча. Аднак, на думку палітыка, чым часцей звяртаць увагу на беззаконне ў пенітэнцыярнай сістэме, тым меншым будзе жаданне турэмшчыкаў рабіць беззаконне.

Нагадаем, некалькі дзён таму з'явілася інфармацыя, што Мікалая Статкевіча катуюць адсутнасцю сну - палітвязню некалькі сутак запар не давалі спаць.

Мікалай Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Арыштаваны пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць іх фальсіфікацый.

26 траўня 2011 года палітык быў прысуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Рашэннем суда ад 12 студзеня 2012 года ўмовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, і ён быў пераведзены з калоніі № 17 у Шклове ў турму № 4 Магілёва.

Статкевіча часта кідаюць у карцэр, палітвязень абмежаваны ў перадачах і сустрэчах са сваякамі, па загадзе ўладаў у дачыненні да яго ажыццяўляюцца правакацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках