27 лiстапада 2024, Серада, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура «згубіла» запыт аб выдачы Баўмгертнера

37
Генпракуратура «згубіла» запыт аб выдачы Баўмгертнера

У Менску пакуль не атрымлівалі запыт Генеральнай пракуратуры Расеі аб экстрадыцыі гендырэктара «Уралкалію».

«Пакуль што мы не атрымалі дакументаў аб экстрадыцыі Баўмгертнера», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у ведамстве.

Генпракуратура Расеі накіравала беларускім уладам афіцыйны запыт на выдачу Уладзіслава Баўмгертнера 22 кастрычніка.

«У сувязі са шматлікімі запытамі СМІ Генеральная пракуратура РФ інфармуе, што хадайніцтва аб выдачы грамадзяніна РФ Уладзіслава Баўмгертнера для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, якое паступіла са Следчага камітэта Расеі, было вывучана ў Генпракуратуры Расеі. Пасля разгляду дадзеных матэрыялаў 22 кастрычніка г.г. у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь быў накіраваны запыт аб выдачы Баўмгертнера ў Расею», - паведаміў прадстаўнік нагляднага ведамства.

Нагадаем, Баўмгертнер быў затрыманы 26 жніўня ў Менску. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне па частцы 3 артыкула 424 (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі) КК гэтай краіны.

Следчыя органы Беларусі лічаць, што супрацьпраўныя дзеянні Баўмгертнера і шэрагу іншых топ-мэнэджэраў «Беларускай калійнай кампаніі» нанеслі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў $100 млн.

Затрыманне Баўмгертнера выклікала негатыўную рэакцыю расейскага боку. Менск заклікаў не звязваць узбуджэнне крымінальнай справы супраць Баўмгертнера з палітыкай і не прымешваць да гэтага пытання эмоцыі.

26 верасня Баўмгертнер быў пераведзены з СІЗА КДБ Беларусі пад хатні арышт, у цяперашні час ён знаходзіцца ў адной з кватэр Менска.

У пачатку кастрычніка беларускія следчыя органы ўдакладнілі абвінавачванне Баўмгертнеру. «На падставе атрыманых следствам дадатковых дадзеных, узнікнення новых абставінаў Баўмгертнеру і іншым фігурантам крымінальнай справы ўдакладнена (дапоўнена) абвінавачванне», - паведамілі 4 кастрычніка ў Следчым камітэце Беларусі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках