27 лiстапада 2024, Серада, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнзары не прапускаюць лісты да Статкевіча

12
Цэнзары не прапускаюць лісты да Статкевіча

На дзеянні цэнзараў магілёўскай турмы №4 падалі скаргу ў ДВП МУС.

Леанід Гаравы, сябра БСДП (Грамада) і актывіст Руху «За Свабоду» з Гарадка, напісаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў турмы №4 Магілёва адносна абмежавання права палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча на ліставанне, піша ПЦ «Вясна».

Падача скаргі была звязаная з тым, што ў адказ на апошні ліст Гаравы атрымаў ад Мікалая Статкевіча паведамленне, што гэта яго пасланне не прайшло цэнзуру. У атрыманай ад Статкевіча паштоўцы было напісана: «Атрымаў пусты канверт ад Вашага ліста з паметкай цэнзуры. Значыць, Ваш ліст быў вельмі добрым :). Дзякуй за падтрымку. Поспехаў у Вашых справах!»

Леанід Гаравы лічыць, што гэта неабгрунтаванае абмежаванне права на ліставанне палітвязня Мікалая Статкевіча. Гарадоцкі актывіст накіраваў скаргу на неправамерныя дзеянні службовых асоб магілёўскай турмы №4 ва ўпраўленне дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Магілёўскай вобласці.

Аналагічныя лісты без праблем даходзяць да іншых адрасатаў у месцах пазбаўлення волі, з якімі лістуецца актывіст.

«У апошнім паведамленні, якое не прапусціла цэнзура турмы №4, не было ні пагарды нормамі грамадскай маралі, ні нахабства або бессаромнасці, каб гэта магло быць падставай для таго, каб ліст не патрапіў да Мікалая Статкевіча. Чыста гіпатэтычна магу выказаць здагадку, што цэнзараў маглі насцярожыць наступныя радкі: «Без пераводу стрэлак ужо і раніцай, і ўвечары цёмна. Цёмна і ў беларускіх перспектывах. Замест вырашэння рэальных праблем развіцця краіны ўлада цешыць сябе ілюзіяй, што ўсё добра, а гэта да дабра не даводзіць. Шкада перш за ўсё нашых дзяцей, калі ім прыйдзецца разбірацца з праблемамі, якія ствараліся некалькі дзесяцігоддзяў. І пры гэтым наш кіраўнік нядаўна заклікаў моладзь не рабіць пераменаў. Святлана Калінкіна дала на гэта ў «Народной воле» разгорнуты адказ. Мяркую, што вы чытаеце «Народную волю» і знаёмыя з яе адказам. Нельга з ёй не пагадзіцца, што заклікі спыніць час і асцерагацца пераменаў падобныя на адчайныя і бездапаможныя загаворы спалоханага і дэзарыентаванага чалавека. Сёння, як і 20 гадоў таму, як гаворыцца, у поўны рост паўстала пытанне пераменаў, без якіх немагчымы рух да годнага жыцця. На месцах бескантрольная ўлада дзівіць сваёй неадэкватнасцю і адарванасцю ад рэальных праблем», - дзеліцца сваімі думкамі Леанід Гаравы.

Ён лістуецца з усімі палітычнымі вязнямі, якія знаходзяцца за кратамі: Мікалаем Статкевічам, Мікалаем Аўтуховічам, Алесем Бяляцкім і іншымі. Але часцей за ўсё менавіта падчас ліставання з Мікалаем Статкевічам бываюць сітуацыі, калі лісты не даходзяць да адрасата, так як іх не прапускае цэнзура.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч браў удзел у выбарах 2010 года ў якасці аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты. Яго арыштавалі пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць іх фальсіфікацый.

26 траўня 2011 года палітык быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Рашэннем суда ад 12 студзеня 2012 года ўмовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, і ён быў пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 Магілёва.

Статкевіча часта кідаюць у карцэр, палітвязень абмежаваны ў перадачах і сустрэчах са сваякамі, па загадзе ўладаў у дачыненні да яго ажыццяўляюцца правакацыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках