27 лiстапада 2024, Серада, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Аўтуховіча пазбавілі спаткання з маці

21
Мікалая Аўтуховіча пазбавілі спаткання з маці

Спатканне са сваякамі было запланаванае на лістапад.

Калі маці палітвязня Лідзія Аўтуховіч прыехала ў Гарадзенскую турму, каб сустрэцца з сынам, то даведалася, што спатканне забаранілі, перадае «Радыё Свабода». Прычыны пастановы ёй не назвалі.

«Адкуль жа я ведаю? Не кажуць. Гэта іхняе права такое: хочуць - дазваляюць спатканне, не хочуць - не дазваляюць. Што хочуць, тое і робяць. Не далі - і ўсё. Балазе, хоць перадачу прынялі. 30 кілаграмаў. Прадукты і рэчы. Усё цяжкае: што ні купі - усё нешта важыць. Шмат не возьмеш. А бачыла я сына ажно летась і ўжо, мабыць, сёлета не ўбачу. Да вызвалення не ўбачу, напэўна. Толькі і засталося - перапісвацца. Чакаю яго, вядома. Яго шмат хто чакае, а маці - тым больш», - сказала Лідзія Аўтуховіч.

Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы Мікалай Аўтуховіч адбывае пакаранне ў гарадзенскай турме, адкуль павінен выйсці ў красавіку наступнага года. Сваякі і праваабаронцы турбуюцца аб тым, як ён перажыве зіму. Мінулай зімой, са слоў Мікалая Аўтуховіча, яму даводзілася спаць у шапцы. Нават удзень было так холадна, што цяжка было пісаць лісты. Пра гэта распавяла Вольга Нікалайчык, грамадская актывістка, рэжысёрка, з якой лістуецца палітвязень.

Прадпрымальніка з Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча асудзілі за захоўванне некалькіх патронаў. Праваабаронцы і апазіцыя ўважаюць яго за палітвязня, якога пакаралі за барацьбу з карупцыяй ва ўладзе.

Фота: nn.by

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках