27 лiстапада 2024, Серада, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ разлічвае на палягчэнне візавага рэжыму з Беларуссю

46
ЕЗ разлічвае на палягчэнне візавага рэжыму з Беларуссю

Еўрапейскі Звяз разлічвае пачаць перамовы з Беларуссю аб палягчэнні візавага рэжыму.

Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента па пытаннях краін Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі генеральнага дырэктарата ЕЗ па знешніх адносінах Гунар Віганд, перадае РІА «Новости».

«Мы спадзяемся, што неўзабаве зможам пачаць перамовы па пагадненні аб палягчэнні візавага рэжыму з Беларуссю», - сказаў ён, выступаючы на Эканамічным еўрасаміце ў Брусэлі.

Учора пытанне пра палягчэнне візавага рэжыму закрануў на прэс-канферэнцыі ў Менску Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка.

«Мы выступаем за максімальнае спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю і адмену віз. Польшча - прыхільнік таго, каб цалкам адмяніць візы з Беларуссю», - сказаў кіраўнік польскай дыпламатычнай місіі. Ён нагадаў, што да Шэнгенскага пагаднення паміж Беларуссю і Польшчай існаваў бязвізавы рэжым, і гэта станоўча адбівалася на двухбаковым супрацоўніцтве.

Лешэк Шарэпка таксама адзначыў, што ў візавых пытаннях не ўсё залежыць цалкам ад Польшчы, паколькі яна ўзгадняе свае рашэнні з Еўразвязам.

Цяпер беларусам даводзіцца плаціць 60 еўра, каб наведаць краіны Шэнгенскай зоны.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках