27 лiстапада 2024, Серада, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не будзе пераглядаць графік пастаўкі нафты ў Беларусь

8
Расея не будзе пераглядаць графік пастаўкі нафты ў Беларусь

Міністэрства энергетыкі Расеі не плануе пераглядаць графік паставак нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале.

Пра гэта паведаміў яго кіраўнік Аляксандр Новак на прэс-канферэнцыі ў Маскве, перадае «Інтэрфакс».

«Графік на чацвёрты квартал трубаправодных паставак узгоднены ў аб'ёме 3,1 млн тон. Пакуль яго перагляд не плануецца», - сказаў ён.

Графік паставак нафты ў Беларусь на першы квартал наступнага года будзе фармавацца да 15 снежня. «Так што ў нас і «Транснефти» яшчэ ёсць час на падрыхтоўку», - адзначыў Аляксандр Новак.

Міністр таксама дадаў, што ў ведамстве не абмяркоўваецца пытанне аб прадастаўленні «Раснафце» права адзінага пастаўшчыка нафты ў Беларусь. «Мы не атрымлівалі афіцыйных заяў пра гэта ад «Раснафты». На бягучы момант у Расеі дзейнічае правіла роўнага доступу нафтавых кампаній да трубы», - падкрэсліў міністр.

У трэцім квартале Расея павінна была паставіць у Беларусь па сістэме «Транснефти» 5,3 млн тон нафты. Такім чынам, экспарт расейскай нафты ў нашу краіну ў IV квартале ў параўнанні з III кварталам знізіцца на 41,5%.

Расея і Беларусь на працягу ўсяго 2013 года не маглі ўзгадніць гадавы баланс паставак нафты. Масква настойвала на пастаўках 18,5 млн тон у год, Менск - на 23 млн тон. Канкрэтныя аб'ёмы зацвярджаліся ў штоквартальных графіках паставак нафты. Згодна з імі, у I квартале расейскія кампаніі паставілі па трубе ў Беларусь 5,75 млн тон, у II квартале 5,3 млн тон, у III квартале 5,3 млн тон.

Пасля арышту кіраўніка «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера, віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч заявіў, што Расея ў апошнім квартале года можа скараціць пастаўкі нафты ў параўнанні з III кварталам. Зніжэнне будзе разлічвацца зыходзячы з абавязацельстваў па пастаўцы 18,5 млн тон.

Адначасова «Транснефть» паведаміла, што з-за рамонту на нафтаправодзе «Дружба» будуць скарочаныя пастаўкі нафты ў Беларусь у верасні з 1,6 млн тон да 1,37 млн тон.

Прэзідэнт «Раснафты» Ігар Сечын у сваю чаргу адзначаў, што яго кампанія разлічвае захаваць пастаўкі нафты ў Беларусь у ранейшых аб'ёмах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках