Луцэнка: Януковіч даў згоду на вызваленне галоўнага апанента
21- 8.10.2013, 10:56
- 18,018
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч ужо даў згоду на вызваленне свайго галоўнага апанента, экс-прэм'ера Юліі Цімашэнка.
Пра гэта распавёў былы кіраўнік МУС Юрый Луцэнка ў інтэрв'ю «Коммерсант-Украина».
«Наколькі я разумею, Віктар Януковіч даў згоду на вызваленне свайго галоўнага апанента. І зараз ідзе барацьба за спосаб прыняцця рашэння. Абарона Юліі Цімашэнка і місія Квасьнеўскага і Кокса прапануе зрабіць гэта па прэцэдэнту Луцэнкі. Гэта самы просты і хуткі шлях. Дастаткова толькі ручкі, ліста паперы і палітычнай волі Віктара Януковіча. Прэзідэнцкі бок, тым не менш, настойвае на частковым вырашэнні пытання шляхам прадастаўлення Юліі Уладзіміраўне так званых «турэмных вакацый» для лячэння за мяжой», - растлумачыў ён.
Палітык падкрэсліў, што такое рашэнне кіраўніка дзяржавы было б абсалютна лагічным, бо на коне «не толькі справядлівасць у адносінах да аднаго чалавека, але і лёс краіны».
«Чалавек, які завёў усю краіну ў тупік палітычнай помсты, можа і павінен змяніць сітуацыю. З часоў Понція Пілата ў вышэйшай службовай асобы ёсць такія паўнамоцтвы. І калі яны былі выкарыстаныя ў маім выпадку, чаму ж не выкарыстоўваць іх зноў?!» - запытвае апазіцыянер.
Луцэнка адзначыў, што адстаўка Рэната Кузьміна - яшчэ адзін добры знак на прасоўванні па шляху вызвалення асуджанай. Аднак ён дадаў, што для глабальных змяненняў трэба мяняць не асобных чыноўнікаў, а ўсю сістэму ўлады, «якая дазваляе пасля чарговых выбараў атрымліваць рэтрататалітарны рэжым».
Адзначым, што на сустрэчы ў Кракаве прэзідэнты ФРГ, Італіі, Польшчы і Украіны разглядалі тры асноўныя версіі далейшага лёсу экс-прэм'ера Юліі Цімашэнка. Раней дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Алійнык заявіў, што Украіна падпіша Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам без вырашэння пытання экс-прэм'ера Юліі Цімашэнка.
Як паведамлялася ўчора, 7 кастрычніка, Германія настойвае на вызваленні Цімашэнка, паказваючы на пагрозу зрыву асацыяцыі.