Еўразвяз падоўжыць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
28- 28.10.2013, 22:18
- 38,329
Пра гэта заявіла кіраўнік Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майра Мора.
Як стала вядома charter97.org, такая заява прагучала на міжнароднай канферэнцыі «Стратэгіі будучай палітыкі ЕЗ у дачыненні да Беларусі», якая праходзіць цяпер у Вільні.
Паводле слоў Майры Моры, у бліжэйшы час будзе прынятае рашэнне падоўжыць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, пры гэтым са спісу неўязных у Еўразвяз будуць выключаныя 13 чалавек, санкцыі будуць знятыя з 5 юрыдычных асоб. У спісы неўязных будуць уключаныя яшчэ тры чалавекі.
У цяперашні час пад візавыя і эканамічныя абмежаванні ЕЗ падпадаюць 243 беларускіх чыноўніка, у тым ліку Лукашэнка, і 32 кампаніі. Санкцыі ўведзеныя супраць кашалькоў дыктатара - Юрыя Чыжа, Уладзіміра Пефціева і Анатоля Цернаўскага і іх фірмаў. Абмежавальныя меры супраць уладаў Беларусі дзейнічаюць з-за сістэматычнага парушэння імі правоў чалавека і рэпрэсій супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.