26 лiстапада 2024, aўторак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: ЕЗ не адступіць ад сваіх патрабаванняў да Менска

6
Лінас Лінкявічус: ЕЗ не адступіць ад сваіх патрабаванняў да Менска

Вызваленне палітвязняў у Беларусі - прынцыповае пытанне для Еўрапейскага Звязу.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у інтэрв'ю БелаПАН.

«Гэта прынцыповае пытанне, - сказаў ён. - Але гэта не значыць, што мы не павінны мець стасункі. Мы павінны падтрымліваць дыялог, размаўляць паважліва адзін з адным як партнёры, тады мы зможам ісці наперад».

Адказваючы на пытанне, ці можа быць адкліканае запрашэнне Беларусі на лістападаўскі саміт Усходняга партнёрства, калі да моманту яго правядзення палітвязні не будуць вызваленыя, Лінкявічус сказаў: «Давайце не будзем адгадваць. Не будзем пакуль ставіць ніякіх умоў пра саміт».

Пры гэтым ён выказаў спадзяванне, што да Віленскага саміту беларускія палітвязні будуць вызваленыя. «Яны ўжо мусілі быць вызваленыя. Іх наяўнасць у краіне нелагічная, няправільная і контрпрадуктыўная», - падкрэсліў Лінкявічус.

Кіраўнік МЗС Літвы таксама адзначыў, што цяпер пастанова ЕЗ аб санкцыях у дачыненні да Беларусі знаходзіцца «ў працэсе, разглядаецца ў працоўным парадку. Да 31 кастрычніка Рада ЕЗ павінна вызначыцца, ці працягваць яшчэ на год абмежавальныя захады ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў.

Пры гэтым Лінкявічус не стаў адказваць на ўдакладняльнае пытанне, ці варта чакаць расшырэння або скарачэння спісу санкцый.

Міністр таксама падкрэсліў, што Літва як суседка Беларусі зацікаўленая ў спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕЗ. «Хоць цяпер на візах мы зарабляем грошы, але мы не ганарымся гэтым. Мы хацелі б спрашчэння візавых працэдур, каб людзі часцей маглі наведваць нашы краіны», - адзначыў ён.

Акрамя таго, ён заклікаў «не рабіць вялікую праблему» з таго, што міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей не прыняў запрашэнне на міжнародную канферэнцыю «Стратэгіі будучай палітыкі ЕЗ у дачыненні да Беларусі», якая праходзіць 28-29 кастрычніка ў Вільні. «Але мы не ганарлівыя, запросім яшчэ на якое-небудзь мерапрыемства, - сказаў Лінкявічус. - Мы з міністрам Макеем надоечы сустракаліся ў Нью-Ёрку, у нас быў досыць канструктыўны дыялог»..

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках