3 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ не каментуе спробу затрымання мэнэджэра БКК

13
КДБ не каментуе спробу затрымання мэнэджэра БКК

У прэс-службе КДБ адмовіліся паведаміць што-небудзь пра спробу затрымаць Ігара Яўстратава.

«Чуткі мы не каментуем. Ці мала, хто і што напісаў. Мы не даем ніякіх каментароў. Я гэтую інфармацыю ніяк не каментую», - сказаў «Радыё Свабода» кіраўнік прэс-службы Артур Стрэх.

Нагадаем, сайт «Белорусский партизан» паведаміў аб тым, што супрацоўнікі беларускага КДБ спрабавалі затрымаць у Маскве былога мэнэджэра Беларускай калійнай кампаніі Ігара Еўстратава. Пры пасадцы на цягнік у Санкт-Пецярбург да яго падышлі чатыры чалавекі ў цывільным адзенні. Адзін з іх прад'явіў пасведчанне супрацоўніка КДБ Беларусі.

Пераканаўшыся ў тым, што перад імі менавіта той чалавек, якога яны шукалі, аператыўнікі пад пагрозай гвалту знялі Яўстратава з цягніка і паспрабавалі вывесці з тэрыторыі Ленінградскага вакзала.

Аднак на абураныя воклічы затрыманага падышлі супрацоўнікі расейскай паліцыі. У выніку, уся група вымушаная была прайсці ў мясцовае аддзяленне паліцыі. Там апынулася, што чацвёрка ў цывільным - гэта супрацоўнікі КДБ Беларусі, якія незразумела на якіх падставах займаюцца аператыўнай працай на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, што забаронена расейскім законам.

Чацвёра топ-мэнэджэраў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» адшукваюцца ў рамках расследавання крымінальных спраў, узбуджаных Генеральнай пракуратурай Беларусі па ч.3 арт.424 «Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках