27 лiстапада 2024, Серада, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія пералічыла Лукашэнку 32 мільёны фунтаў

161
Вялікабрытанія пералічыла Лукашэнку 32 мільёны фунтаў

Грашовая дапамога з ЕЗ ідзе на ўтрыманне рэпрэсіўнага апарата апошняй дыктатуры Еўропы.

Пра гэта піша брытанскае выданне The Telegraph (пераклад - charter97.org).

Сродкі, што прызначаліся для дапамогі людзям, што жывуць у нястачы, былі выдаткаваныя на закупку абсталявання і забеспячэнне падрыхтоўкі сіл бяспекі і памежнікаў. Дапамога беларускім уладам здзяйсняецца ў рамках праграмы Еўрапейскага Звязу EuropeAid, галоўным спонсарам якой з'яўляецца брытанскі Дэпартамент міжнароднага развіцця (Department for International Development, DfID). Штогод ўрад Злучанага каралеўства накіроўвае на дапамогу за мяжу сродкі ў памеры 0,7% ВУП краіны, і часцяком Лондан не можа кантраляваць і распараджацца пералічанымі фінансамі: гэтыя паўнамоцтвы знаходзяцца ў падпарадкаванні кіраўніцтва праграм. Такім чынам Беларусь атрымлівае фінансавую падтрымку з Еўропы, нягледзячы на рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі.

Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі выказвае сур'ёзную занепакоенасць з нагоды пазбаўлення волі апанентаў Лукашэнкі, а таксама праз прымянення смяротнага пакарання, а Еўрапейскі Звяз увёў эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь. Тым не менш, Брусель павялічыў грашовую дапамогу Менску ў мінулым годзе да 32 мільёнаў фунтаў.

Паводле версіі беларускіх уладаў, гэтыя сродкі дазваляюць больш актыўна і больш эфектыўна процідзейнічаць наркатрафіку.

Менск закупіў на сродкі брытанскіх падаткаплацельшчыкаў матацыклы, катэры, іншыя транспартныя сродкі, а таксама спецыяльныя відэакамеры, партатыўныя рэнтгенаўскія апараты. Частка грошай пайшлі на закупку сабак і абсталяванне каравульнага памяшкання, камп'ютэрызацыю баз дадзеных злачынцаў.

Актывісты апазіцыі прытрымліваюцца адваротнага пункту гледжання і сцвярджаюць, што гэтая дапамога ідзе на падтрымку рэпрэсіўнага апарата і робіць немагчымым ўцёкі дысідэнтаў з краіны. Наталля Каляда, дырэктар падпольнага Беларускага Свабоднага тэатра, абвінавачвае Брусель у падтрымцы рэжыму.

«З такім абсталяваннем, якое блакуе ўсе магчымасці ўцёкаў, краіна становіцца цалкам ізаляванай», - сказала яна.

Джым Мэрфі, міністр абароны ценявога кабінета, лічыць, што для выдавання дапамогі беларускім уладам няма ніякіх падстаў.

«Дапамога мае вырашальную ролю ў барацьбе з беднасцю і накіраваная на падтрымку нацыянальнай бяспекі і эканамічных інтарэсаў Вялікабрытаніі. Яна не павінна аказвацца краінам, сітуацыя з правамі чалавека ў якіх выклікае заклапочанасць. Міністры павінны тэрмінова падняць гэтае пытанне ў Еўрапейскай камісіі, каб пераканацца ў тым, што грошы брытанскіх падаткаплацельшчыкаў не выкарыстоўваюцца ў тых напрамках, якія падрываюць нашы нацыянальныя інтарэсы або каштоўнасці», - заявіў ён.

Нагадаем, аналагічныя прэтэнзіі да ўладаў сваёй краіны ў 2011 годзе паўсталі ў нямецкіх дэпутатаў. Яны запатрабавалі ад урада ФРГ тлумачэнняў, чаму і як вялося супрацоўніцтва паміж беларускімі і нямецкімі паліцэйскімі ў абмене вопытам у падаўленні масавых акцый пратэсту. На фоне скандалу кіраўніцтва паліцыі Германіі пайшло ў адстаўку.

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках