27 лiстапада 2024, Серада, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будаўніцтва рэзідэнцыі сышло больш за 100 мільёнаў еўра?

87
На будаўніцтва рэзідэнцыі сышло больш за 100 мільёнаў еўра?

Будаўніцтва новай рэзідэнцыі кіраўніка ўляцела бюджэту ў капейку.

АГП выкрывае ў хлусні вышэйшых чыноўнікаў і патрабуе ад Генпракуратуры правесці расследаванне па крыніцах фінансавання новай рэзідэнцыі.

- У мяне ёсць дадзеныя, што хтосьці хлусіць, - заявіў «Салідарнасцi» Анатоль Лябедзька. - Ёсць заява Аляксандра Лукашэнкі, якая распаўсюджаная праз афіцыйныя каналы. Паводле яго слоў, ніводнай капейкі з бюджэту не выдаткавана на будаўніцтва рэзідэнцыі на скрыжаванні Арлоўскай і праспекта Пераможцаў. Разам з тым 29.08.2013 года я атрымаў афіцыйны адказ за подпісам першага намесніка міністра фінансаў, у якім чорным па белым напісана, што фінансаванне рэзідэнцыі вядзецца наступным чынам: 50% - выплаты з рэспубліканскага бюджэту і 50% - з бюджэту горада Менска.

Па словах лідара АГП, заказчыкам гэтага аб'екта з'яўляецца непасрэдна Менгарвыканкам.

- Туды нас і адправілі далей, калі мы хацелі атрымаць інфармацыю аб канкрэтных сумах, якія выдаткаваныя на будаўніцтва, - адзначыў Лябедзька.

Палітык распавёў, што сёння будзе падпісаны зварот да генпракурора на прадмет правядзення пракурорскага расследавання па гэтых двух афіцыйных заявах.

- Заканадаўства дазваляе прыцягваць афіцыйных асоб да адказнасці за дэзінфармацыю. А паколькі хтосьці з іх хлус, то мы павінны гэта з дапамогай пракуратуры даказаць. Падчас атрымання інфармацыі мы сутыкнуліся з хлуснёй. Адкрытай, махрыстай. Гэта пытанне, як мінімум, аўтарытэту гэтых людзей. Ці Лукашэнкі, ці першага намесніка міністра фінансаў ці Ладуцькі.

На пытанне аб тым, на якое пакаранне вінаватых асоб ён разлічвае, суразмоўца адзначыў, што гэта для яго не першарадная задача.

- Для нас галоўнае праблемнае пытанне - праз гэты канкрэтны прыклад актуалізаваць праблему сумленных свабодных выбараў. Калі ў нас не абіраецца, а прызначаецца мэр горада, то і выходзіць потым, што з кішэняў жыхароў горада Менска забіраюць такія велізарныя сумы на будаўніцтва абсалютна непатрэбнага аб'екта і ніхто іх меркаваннем нават не цікавіцца. Зноў жа я не выключаю, што калі гэты аб'ект будуецца ў закрытым рэжыме, то там ёсць пытанні і хабарніцтва. А раптам высветліцца, што на самой справе не з бюджэту. А хто тады даваў, а ці не ёсць гэта хабар камусьці з высокапастаўленых асобаў?

На думку Анатоля Лябедзькі, гаворка можа ісці пра вельмі буйныя сумы.

- Гэта нават не дзесяткі мільёнаў даляраў, а сотні мільёнаў, якія забіраюць з кішэняў грамадзян. Мы займаемся таксама іншым пытаннем - перспектывай будаўніцтва ў Ждановічах паліклінікі ўпраўлення справамі Лукашэнкі. Дык вось на будаўніцтва гэтай паліклінікі ідзе 100 млн. еўра. А Палац, які пабудавалі ў Менску, цягне відавочна на некалькі такіх паліклінік.

Фота: onliner.by

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках