27 лiстапада 2024, Серада, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат раскрыў таемныя ўмовы вызвалення Цімашэнкі

20
Еўрадэпутат раскрыў таемныя ўмовы вызвалення Цімашэнкі

Экс-прэм'ерка Украіны не зможа тры гады балатавацца на выбарах і павінна выплаціць блізу 200 млн даляраў.

Пра гэта ў сваім блогу паведаміў дэпутат Еўрапарламента Марэк Сівец, каментуючы прэзентаваную ўчора справаздачу місіі Аляксандра Квасьнеўскага і Пэта Кокса. «Грунтуючыся на існым украінскім заканадаўстве, прэзідэнт праводзіць частковае памілаванне Цімашэнкі. Частковае памілаванне азначае скарачэнне яе прысуду з сямі гадоў на палову. У сувязі з тым, што экс-прэм'ерка адседзела ўжо больш за палову скарочанага тэрміну, з'явяцца падставы для яе датэрміновага ўмоўнага вызвалення. У той жа час Цімашэнка павінна заплаціць штраф у суме блізу 200 млн даляраў і будзе пазбаўленая грамадзянскіх правоў на 3 гады», - напісаў ён.

Еўрадэпутат мяркуе, што хутчэй за ўсё, гэта адзіны варыянт развязання пытання Цімашэнкі, які таксама ўкладаецца ў формулу «і ваўкі сытыя, і авечкі цэлыя», піша «Корреспондент».

«Учора на камісіі замежных спраў (Еўрапарламента) вакол гэтай тэмы пачалася дыскусія. Квасьнеўскі сказаў, што самай вялікай перашкодай для поспеху іх місіі з'яўляюцца «ведзьмары». Так ён азначыў нацыянальных і еўрапейскіх палітыкаў, якія спрабуюць праславіць сябе ў гэтай складанай сітуацыі, выдумляючы чарговыя канцэпцыі, чарговыя пастановы, якія, як кветка, што цвіце адную ноч, вельмі хутка выяўляюцца нерэальнымі або з'яўляюцца вынікам поўнай нястачы ведаў іх аўтараў», - напісаў еўрадэпутат, які прадстаўляе ў Еўрапарламенце Польшчу.

Пры гэтым Сівец назваў неабходнай умовай для поспеху місіі Кваснеўскага-Кокса «упэўненасць украінскага боку, што Еўрапарламент і ЕЗ не будуць выходзіць за межы гэтай прапановы, рэалізацыя якой дасць магчымасць радавацца поспехам саміту ў Вільні».

З ягоных слоў, развязанне праблемы Цімашэнкі залежыць толькі ад добрай волі прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Дакладнай інфармацыі аб тым, ці пагадзілася Цімашэнка на такі варыянт, пакуль няма.

Амбасадары ЗША і ЕЗ размаўлялі з Цімашэнкай блізу трох гадзін

Раней амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает і кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвязу ва Украіне Ян Тамбінскі пакінулі Цэнтральную клінічную лякарню украінскай чыгункі ў Харкаве, дзе праводзілі сустрэчу з былым прэм'ер-міністрам. Дыпламаты пакінулі лякарню пад 15:30, такім чынам сустрэча доўжылася блізу трох гадзін.

«Вельмі канструктыўны падыход у палітычных пытаннях і сітуацыі, у якой яна знаходзіцца, а таксама ў пытаннях місіі прэзідэнтаў Кокса і Квасьнеўскага і ў пытанні падпісання Пагаднення аб асацыяцыі Украіны і Еўразвязу», - заявіў Тамбінскі пасля сустрэчы, дадаўшы, што экс-прэм'ека знаходзіцца «ментальна ў добрай форме, улічваючы абставіны».

Пра сутнасць размовы з Цімашэнкай паслы казаць адмовіліся, паведаміўшы, што павінны паведаміць аб выніках сустрэчы свайму палітычнаму кіраўніцтву.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках