27 лiстапада 2024, Серада, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат патрабуе сустрэчы з Дашкевічам і Статкевічам

9
Еўрадэпутат патрабуе сустрэчы з Дашкевічам і Статкевічам

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі звярнуўся да Уладзіміра Макея з просьбай даць яму магчымасць сустрэцца з палітвязнямі.

Пра гэта БелаПАН паведаміла памочніца еўрадэпутата Ганна Бяляс.

«З'яўляючыся намеснікам чальца дэлегацыі Еўрапарламента ў стасунках з Беларуссю, я вельмі ўважліва сачу за сітуацыяй вакол беларускіх палітычных зняволеных, - гаворыцца ў лісце Марэка Мігальскага на імя кіраўніка замежнапалітычнага міністэрства Беларусі. - Асабліва мяне турбуюць лёсы кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча і лідара арганізацыі «Малады фронт» Змітра Дашкевіча, якія ў гэты момант адбываюць пакаранне ў беларускіх турмах закрытага тыпу».

Як адзначае еўрадэпутат, «у беларускіх і еўрапейскіх сродках масавай інфармацыі неаднаразова з'яўлялася інфармацыя аб тым, што гэтыя зняволеныя зазнаюць пераслед з палітычных матываў з боку турэмнай адміністрацыі». «Таксама, з матэрыялаў СМІ і паведамленняў беларускіх праваабаронцаў, на іх чыніцца сур'ёзны ціск, у тым ліку праз ізаляцыю ад вонкавага свету і ўтрыманне ў цяжкіх варунках», - гаворыцца ў лісце.

Мігальскі адзначыў, што «просьба аб спатканні з гэтымі зняволенымі прадыктаваная жаданнем асабіста праверыць паведамленні беларускіх праваабаронцаў і інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб праблемах, звязаных з іх фізічным і псіхічным станам, а таксама праверыць варункі, у якіх яны ўтрымліваюцца».

«У жніўні 2011 года мне было адмоўлена ў наведванні Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым пра прычыны забароны ўезду ў вашую краіну я не быў праінфармаваны, - нагадвае еўрадэпутат. - Я спадзяюся, што гэтым разам вы дазволіце мне наведаць Рэспубліку Беларусь і сустрэцца з вышэйузгаданымі палітычнымі зняволенымі ў месцах адбыцця імі пакарання».

Марэк Мігальскі ў кастрычніку мінулага года ініцыяваў акцыю салідарнасці са Статкевічам і Дашкевічам, кампанію «Свабода х 2». У рамках кампаніі быў створаны адмысловы сайт www.2free.eu, на якім размешчана інфармацыя аб сітуацыі з гэтымі двума палітыкамі, а таксама аб дзеяннях, якія еўрадэпутат робіць, і акцыях, арганізаваных офісам Мігальскага. На сайце размешчаная таксама петыцыя да кіраўнікоў дзяржаў - чальцоў ЕЗ, каб яны нястомна нагадвалі пра тых беларускіх вязняў сумлення, якіх пераследуюць, прыгнятаюць і з якімі жорстка абыходзяцца ў калоніях.

Нагадаем, зараз Дашкевіч адбывае пакаранне ў турме № 1 у Гародні, Статкевіч - у турме № 4 у Магілёве.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках