27 лiстапада 2024, Серада, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Грыбаўскайтэ: На саміт «Усходняга партнёрства» Лукашэнку не пусцяць

43
Дарадца Грыбаўскайтэ: На саміт «Усходняга партнёрства» Лукашэнку не пусцяць

І іншых прадстаўнікоў рэжыму таксама.

На саміт ініцыятывы «Усходняга партнёрства» падчас старшынства Літвы ў ЕЗ у Вільню прадстаўнікоў беларускага рэжыму запрашаць не збіраюцца, сказала дарадца прэзідэнта Літвы па замежных справах Йавіта Нелюпшэне.

«Само «Усходняе партнёрства» створана для таго, каб супрацоўнічалі ўрады, аднак на сустрэчу не будуць запрашацца людзі, на якіх распаўсюджваюцца абмежаванні», - адказала 18 студзеня на пытанне журналістаў, ці запросяць на саміт прадстаўнікоў Беларусі, Нелюпшэне.

У сувязі з парушэннем правоў чалавека рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да кіраўніцтва Беларусі ЕЗ увёў розныя санкцыі, у іх ліку і забарону на ўезд у ЕЗ.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках