27 лiстапада 2024, Серада, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Славакіі: «Выбары» не былі свабоднымі і справядлівымі

2
МЗС Славакіі: «Выбары» не былі свабоднымі і справядлівымі

Славацкае МЗС раскрытыкавала лукашэнкаўскія «выбары».

«Міністэрства замежных спраў Славацкай Рэспублікі ўважліва сачыла за выбарчым працэсам у Беларусі. «Парламенцкія выбары» у Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Яны не адпавядалі міжнародным стандартам АБСЕ, нягледзячы на тое, што былі некаторыя паляпшэнні ў параўнанні з папярэднімі выбарамі», - гаворыцца ў заяве МЗС (пераклад - charter97.org).

МЗС адзначае, што беларускія ўлады дазволілі публічныя выступленні некалькіх апазіцыйных кандыдатаў і прапанавалі АБСЕ назіраць за «выбарамі». Аднак, было шмат недахопаў, выяўленых у ходзе выбарчага працэсу, у асноўным, у дачыненні да выканання міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь.

«Падлік галасоў не быў празрыстым, не ўсе кандыдаты карыстаюцца тымі ж правамі, калі справа даходзіць да кампаніі ў грамадскіх месцах. Многія апазіцыйныя палітыкі і актывісты застаюцца ў зняволенні», - адзначаецца ў заяве.

Міністэрства замежных спраў Славацкай Рэспублікі заклікала беларускае кіраўніцтва да дэмакратызацыі палітычнай сістэмы краіны, паляпшэння сітуацыі ў сферы праў чалавека і палітычных свабод і да перагляду заканадаўства аб выбарах. Славацкая Рэспубліка гатова дапамагчы ў гэтых працэсах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках