27 лiстапада 2024, Серада, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галіна Сырамалотава: Пакуль нічога невядома

7
Галіна Сырамалотава: Пакуль нічога невядома

Маці палітвязня нічога не ведае пра лёс сына.

Пра гэта Галіна Сырамалотава распавяла сайту charter97.org. Паводле яе слоў, аб вызваленні сына ёй нічога не вядома, а аб магчымасці яго выхаду на волю яна даведалася ад журналістаў, якія тэлефануюць ёй з самай раніцы.

Учора ўвечары быў вызвалены палітвязень Сяргей Каваленка, які пад пагрозамі і ціскам вымушаны быў падпісаць прашэнне аб памілаванні.

Выйшаўшы на волю, Сяргей Каваленка распавёў, што з Магілёўскай калоніі, дзе ён адбываў пакаранне, таксама павінны вызваліць анархіста Паўла Сырамалотава, які таксама напісаў прашэнне аб памілаванні. Перад вызваленнем Паўла разам з Сяргеем змясцілі ў асобную камеру.

Сяргей Каваленка лічыць, што Паўла Сырамалотава таксама павінны сёння вызваліць.

Нагадаем, 18 траўня 2011 года Паўла Сырамалотава разам з Яўгенам Васьковічам і Арцёмам Пракапенкай прысудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі за спробу падпалу дзвярэй Бабруйскага аддзела КДБ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках