Банкі прадаюць даляр даражэй 8600 рублёў
109- 24.09.2012, 17:04
Розніца з афіцыйным курсам складае амаль 200 рублёў.
Сёння, 24 верасня, самы нізкі курс продажу «зялёнага» у абменніках быў 8520 рублёў. Пры гэтым курс Нацбанка на таргах панядзелка склаў 8450 рублёў. Аднак некаторыя банкі прадаюць амерыканца значна даражэй - максімум сённяшняга дня 8630 рублёў. Гэта значыць на 180 рублёў даражэй афіцыйнага курсу, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
- Ніякіх абмежаванняў па ўстанаўленні курсу для абменнікаў няма, банкі самі вырашаюць, за колькі прадаваць і купляць валюту, - растлумачыў прадстаўнік аднаго з камерцыйных банкаў. - Такі высокі курс - гэта адзінкавыя выпадкі, проста некаторыя банкі вырашылі зарабіць на чаканнях насельніцтва. Бо чым больш розніца паміж курсам на біржы і ў абменніку, тым больш зарабляе банк. Чакаць нейкіх рэзкіх змяненняў курсу не варта. Так, паўзучая дэвальвацыя магчымая, але ў нязначных межах.
Дарэчы, купляюць у насельніцтва банкі даляр па кошце ледзь-ледзь вышэй афіцыйнага курсу: амаль ва ўсіх абменных пунктах Менска здаць «зялёны» можна было па 8450 - 8470 рублёў. Максімум, які атрымалася адшукаць, - 8500.