Макей заўтра сустрэнецца з Лаўровым
8- 18.09.2012, 16:10
19 верасня адбудзецца працоўны візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Расею.
Як паведамляе прэс-служба МЗС РБ, праграма візіту ўключае сустрэчу Макея з міністрам замежных спраў Расейскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым, у ходзе якой «кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях беларуска-расейскага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку, а таксама абмяркуюць пытанні падрыхтоўкі і правядзення сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і МЗС Расеі ў Менску».