27 лiстапада 2024, Серада, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя полацкага вінзавода чакае

20
Адміністрацыя полацкага вінзавода чакае

Пасля забастоўкі на прадпрыемстве з-за зарплат у 240 даляраў дырэктар сышоў у адпачынак.

Такое рашэнне рабочыя завода звязваюць са спробай адміністрацыі ўзяць паўзу і паспадзявацца на тое, што хваляванні на прадпрыемстве ўлягуцца.

- У пятніцу, пасля скандалу з налічэннем зарплаты дырэктар Аляксандр Масалаў па чутках хацеў звальняцца, - распавяла «Салідарнасці» крыніца на заводзе, якая пажадала застацца неназванай. - Увечары 14 верасня на завод прыехаў генеральны дырэктар аб'яднання «Віцебскхарчпрам» Аляксандр Гідрановіч. Верагодна, пасля гэтага візіту дырэктар прадпрыемства вырашыў адправіцца ў адпачынак.

Паводле інфармацыі, якая паступіла з завода, Аляксандр Масалаў ужо быў у адпачынку ў ліпені 2012 года, але новы узяў з панядзелка, 17 верасня, тэрмінам на 26 дзён. Рабочыя завода ўпэўнены, што паўза ўзятая на час «парламенцкіх выбараў» і па вяртанні асабліва цырымоніцца з імі не стануць.

- Пасля скандалу з нізкімі зарплатамі нічога не памянялася, - адзначыў суразмоўца. - Абяцанага пераналічэння зарплат не было. Не дапамог нават візіт мэра Полацка, на які ўсё вельмі спадзяваліся.

Па словах работнікаў завода, якія выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу, такімі мерамі дырэктар правакуе калектыў на яшчэ большую незадаволенасць.

- Мы будзем прымаць рашэнне, як быць далей, але цяпер цвёрда ўпэўнены: спробы адседзецца і надзеі на тое, што незадаволенасць у калектыве аціхне сама, цалкам беспадстаўныя. Адміністрацыя сама правакуе людзей на незадаволенасць і выхад з афіцыйнага галіновага прафсаюза, - рэзюмавалі прадстаўнікі калектыву прадпрыемства.

Нагадаем, раніцай 14 верасня на полацкім вінзаводзе спыніліся ўсе цэхі. Рабочыя гэтага прадпрыемства пачалі стыхійную забастоўку, пасля таго як атрымалі разліковыя лісткі з зарплатай менш, чым 240 даляраў. Рабочыя вінзавода пакінулі працоўныя месцы і выйшлі на вуліцу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках