27 лiстапада 2024, Серада, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдатаў пазбавяць выступленняў на ТБ

19
Кандыдатаў пазбавяць выступленняў на ТБ

Пасля «выбараў» Ярмошына будзе ініцыяваць папраўкі ў выбарчае заканадаўства.

Пра гэта яна сёння паведаміла падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Лідзія Ярмошына распавяла, што збіраецца пасля «выбараў» напісаць прапанову аб некаторых зменах выбарчага заканадаўства. «Я прапаную наогул адысці ад гарантаваных тэлерадыёвыступленняў, перадвыбарных праграм, то ёсць нейкіх статычных формаў. Тым больш, што яны дорага абыходзяцца СМІ», - адзначыла яна.

Кіраўнік ЦВК лічыць, што ў Беларусі неабходна перайсці выключна на дыскусійныя формы перадвыбарчай агітацыі. «Няхай гэта будуць дэбаты, ток-шоу, праграмныя выступленні арганізацый і партый, якія вылучаюць сваіх кандыдатаў», - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што ўсе дыскусійныя формы перадвыбарчай агітацыі павінны быць на бязвыплатнай аснове. Але калі кандыдат хоча проста пабыць «галавой, якая размаўляе», то за гэта, на думку старшыні Цэнтрвыбаркама, неабходна заплаціць.

«Таму я думаю, што дэбаты ў любым выпадку былі карысныя. Я ўвогуле не бачу негатыву, за выключэннем таго, што хтосьці з кандыдатаў дрэнна сябе паводзіў ці займаўся агітацыяй супраць «выбараў», з-за чаго дэбаты знялі з эфіру. Але ніякай шкоды працэдуры «выбараў» нават нейкія негатыўныя моманты не прынеслі», - сказала на заканчэнне старшыня ЦВК.

Нагадаем, што ўсе выбарчыя кампаніі, якія прайшлі ў Беларусі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі. Кіраўніку Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай за фальсіфікацыю вынікаў «выбараў» забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках