27 лiстапада 2024, Серада, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя полацкага вінзавода выходзяць з афіцыйнага прафсаюза (Фота)

13

За першыя дні верасня выйшлі з галіновага прафсаюза і падалі заявы ў Свабодны прафсаюз больш за 30 работнікаў полацкага вінзавода.

Прычыны гэтага пратэсту звычайныя - нізкая зарплата, парушэнні нормаў аховы працы, знявагі работнікаў з боку прадстаўнікоў адміністрацыі. Ініцыятары рыхтуюцца да правядзення ўстаноўчага сходу для рэгістрацыі пяршоўкі.

Як піша сайт spbpolack.ru, у ліпені рэзка скараціліся зарплаты работнікаў прадпрыемства. Больш за ўсіх гэта адчулі на сабе грузчыкі, зарплата якіх складае паўтара-два мільёны беларускіх рублёў. Ім не даплацілі каля 500 тысяч.

«І гэта зараз, у сезон, калі працуем у дзве змены - а што будзе калі адыдуць яблыкі?» - абураюцца рабочыя.

Для таго, каб праясніць сітуацыю з дырэктарам вінзавода Аляксандрам Масалавым сустрэўся прадстаўнік Свабоднага Прафсаюза Беларускага (СПБ) па Віцебскай вобласці Мікалай Шарах. Паводле яго слоў, з дырэктарам былі дасягнуты пэўныя дамоўленасці па магчымасці наведвання прадпрыемства прадстаўніком СПБ, аднак ужо назаўтра Масалаў парушыў сваё слова і не пусціў Шараха на працоўныя месцы сябраў СПБ.

31 жніўня - ахова вінзавода не пускае прадстаўніка Свабоднага прафсаюза

На сходзе 6 верасня дырэктар адмовіўся даць магчымасць выступіць прадстаўніку СПБ. Гэта абурыла рабочых. Яны практычна ўсе ўсталі і выйшлі з залы і ўжо толькі на вуліцы змаглі паразмаўляць з прадстаўніком Свабоднага прафсаюза.

Збор рабочых вінзавода каля прахадной

6 верасня рабочыя вінзавода сустракаюцца з актывістам Свабоднага прафсаюза каля прахадной

Увесь апошні тыдзень на прадпрыемстве працуе КДБ. Яны апытваюць рабочых, вышукваюць лідэраў, спрабуюць даведацца пра планы на далейшыя дзеянні работнікаў. Сталі пастаяннымі рэйды адміністрацыі разам з работнікамі гарвыканкама. Рэпрэсій пакуль няма - пакуль абяцаннямі выплаты прэмій спрабуюць вярнуць людзей назад у галіновы прафсаюз. Аднак гэта не дзейнічае - работнікі не вераць ні адміністрацыі ні ўладам. Заявы ў Свабодны прафсаюз працягваюць паступаць.

Галіновы прафсаюз на прадпрыемстве існуе толькі на паперы. Ніякай дзейнасці ён не праводзіць. Калдамовы на заводзе няма. Старшынёй прафкама абраны намеснік дырэктара завода.

Мікалай Шарах упэўнены, што запалохванняў не будзе да выбараў. Улада ў гэты час неяк, хоць і нязначна, залежыць ад сваіх грамадзян. Пасля выбараў дамагчыся пастаўленых мэтаў работнікі змогуць, калі не павядуцца на абяцанні адміністрацыі, а будуць цвёрда адстойваць свае правы, падтрымліваць лідэраў.

Размова рабочых з лідэрам Свабоднага прафсаюза каля прахадной полацкага вінзавода

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках