27 лiстапада 2024, Серада, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рабочых «Белтрансгаза» адбіраюць «газпрамаўскія» зарплаты

72
У рабочых «Белтрансгаза» адбіраюць «газпрамаўскія» зарплаты

У кожнага работніка «Белтрансгаза» на мінулым тыдні забралі частку зарплаты.

У рабочых забралі па 50 тыс. рублёў, у кіруючага персаналу - па 100 тыс. рублёў.

Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.org.

«Народ пачаў абурацца, маўляў, што гэта за ўнёскі такія незразумелыя? Але ўсім, хто не згаджаўся паставіць суму і подпіс, заявілі прама і недвухсэнсоўна: альбо стаў суму і распісвайся, альбо экзамены па ахове працы ты не здасі. Зразумелая справа, распісаліся ўсё.

Разам, па нескладаных падліках, з усіх работнікаў незразумела куды было адлічана 300-500 млн. рублёў. Папаўзлі чуткі, што гэта збіраюць грошы на выплату вераснёвай перадвыбарнай зарплаты бюджэтнікам. Натуральна, ніякіх справаздачных дакументаў аб тым, куды будуць выдаткаваныя гэтыя грошы, работнікі «Белтрансгазу» не атрымаюць. І напрошваецца пытанне: а ці ў курсе ўладальнік прадпрыемства «Газпрам», што налічаны ім заробак такімі вось «чорнымі» метадамі забірае ўрад Беларусі?», - задаецца пытаннем чытач.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках