27 лiстапада 2024, Серада, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Часовы павераны ЗША ў Беларусі ўшанаваў памяць Рут Уолер (Фота)

6

Амерыканская місіянерка Рут Уолер выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў возеры ў Менску.

Новы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч усклаў кветкі на яе магілу на Вайсковых могілках у Менску, паведамляе «Наша Нiва».

Рут Уоллер разам з мужам працавала ў Менску ў місіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у справе дапамогі і аднаўлення Беларусі пасля II Сусветнай вайны (UNNRA). 25-гадовая Рут выратавала трох беларускіх хлопчыкаў, якія танулі ў возеры. Неўзабаве яна захварэла запаленнем лёгкіх і менінгітам і памерла 4 жніўня 1946 года.

У музеі Вялікай Айчыннай вайны, у экспазіцыі, прысвечанай 60-й гадавіне беларускай місіі UNNRA, быў створаны аддзел, прысвечаны памяці Рут Уолер.

UNNRA стварылі ў лістападзе 1943 года краіны-удзельніцы антыгітлераўскай кааліцыі для аказання дапамогі насельніцтву і аднаўлення эканомікі найбольш пацярпелых падчас Другой сусветнай вайны дзяржаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках