27 лiстапада 2024, Серада, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Францкевіча кінулі ў ШЫЗА

4
Палітвязня Францкевіча кінулі ў ШЫЗА

Палітвязень адмовіўся выконваць загад адміністрацыі калоніі.

За гэта яго пасадзілі ў штрафны ізалятар. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла Таццяна Францкевіч, маці Аляксандра Францкевіча.

Палітвязень адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі (Брэсцкай вобласць).

Раней Францкевіч адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

19 ліпеня Таццяна Францкевіч заявіла: «Пачаўся ціск на тых зняволеных, з якімі Саша мае зносіны, сябруе ў калоніі. Ім забаронена з Сашам размаўляць. Гэта робіцца, каб ізаляваць яго, каб ён застаўся там адзін, без кантактаў і сяброў. Напісаў у лісце і паўтарыў па тэлефоне, што ён не збіраецца нічога падпісваць, пакуль трымаецца».

6 траўня Аляксандру Францкевічу споўнілася 22 гады. Да дня нараджэння ў яго было прымеркавана доўгатэрміновае спатканне з маці. Аднак адміністрацыя калоніі адмяніла гэтую сустрэчу. Францкевіча пазбавілі і значнай часткі грашовай дапамогі - замест 500 тысяч у месяц (5 базавых велічынь) дазволілі адправіць толькі 100 тысяч.

Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч праходзілі па так званай «справе анархістаў». Атрымалі адпаведна 8, 4,5 і 3 гады зняволення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках