2 лiстапада 2024, Субота, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізгоі рвуцца ва «Усходняе партнёрства»

19
Ізгоі рвуцца ва «Усходняе партнёрства»

Старшыня «палаты прадстаўнікоў» Андрэйчанка загаварыў аб супрацоўніцтве з парламенцкімі структурамі Еўропы.

«Наша пазіцыя застаецца нязменнай: мы гатовыя да супрацоўніцтва, але без дыктату, навязвання нам сваіх уяўленняў аб дэмакратыі, на аснове ўзаемнай павагі агульных інтарэсаў», - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка ў інтэрв'ю, апублікаваным у часопісе «Беларуская думка».

Гэта, па словах старшыні «палаты прадстаўнікоў», адносіцца «і да фарміравання парламенцкай структуры «Усходняга партнёрства». «Удзел у яе дзейнасці Нацыянальнага сходу можа быць толькі паўнавартасным і раўнапраўным», - сказаў ён.

Андрэйчанка прызнаў, што кантакты з заходнімі краінамі былі згорнутыя пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгону акцыі апазіцыі.

Нагадаем, Уладзіміру Андрэйчанке забаронены ўезд у ЕЗ. Санкцыі супраць многіх беларускіх чыноўнікаў былі ўведзеныя ў 2011 годзе з-за фальсіфікацыі вынікаў выбараў і пераследу лідэраў і актывістаў апазіцыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках