27 лiстапада 2024, Серада, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік FIDH: Беларусы дзівяць сваёй устойлівасцю

5
Кіраўнік FIDH: Беларусы дзівяць сваёй устойлівасцю

Суэр Белхасен падтрымала ініцыятыву Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Суэр Белхасен з'яўляецца лідэрам адной з праваабарончых арганізацый Туніса і ўжо некалькі гадоў узначальвае Міжнародную Федэрацыю Праў Чалавека, у якой Алесь Бяляцкі з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам, піша ПЦ «Вясна».

Прапануем вам тэкст заявы Суэр Белхасен:

«Сябры Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (146 праваабарончых арганізацый ва ўсім свеце) ужо год актыўна ўдзельнічаюць у кампаніі за вызваленне Алеся Бяляцкага, гадавіна арышту якога ў чарговы раз нагадвае нам пра крытычнае становішча грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Нягледзячы на цяжкія часы, якія закранулі ўсіх неабыякавых людзей гэтай краіны - журналістаў, праваабаронцаў, адвакатаў, актывістаў апазіцыі - беларускія калегі дзівяць нас усіх устойлівасцю сваіх перакананняў, бесперапыннай барацьбой за свабоду і чалавечую годнасць, і асабістай мужнасцю. Ад імя ўсіх сяброў Федэрацыі, я хацела б выказаць сваю падтрымку Кампаніі па Міжнароднаму дню салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, а таксама падзяку яе арганізатарам і ўдзельнікам».

Гэта паведамленне Суэр Белхасен было запісана праваабаронцамі з Парыжскага сакратарыята Міжнароднай Федэрацыі Праў Чалавека.

Грамадзянскія актывісты, праваабаронцы з Расеі і іншых краін выступілі з ініцыятывай аб правядзенні міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі 4 жніўня.

Менавіта ў гэты час у 2011 годзе пад арыштам апынуўся Алесь Бяляцкі. Акцыі салідарнасці адбудуцца па ўсім свеце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках